Ніколь Гарсіа
Ніколь Гарсіа | |
---|---|
фр.: Nicole Garcia | |
![]() | |
Род дзейнасці | кінарэжысёр, сцэнарыст, кінаактрыса, актрыса, кінасцэнарыст, рэжысёр |
Дата нараджэння | 22 красавіка 1946[1][2][…] (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Pierre Rochefort[d] і Frédéric Bélier-Garcia[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Ніколь Гарсіа (фр.: Nicole Garcia; нар. 22 красавіка 1946, Аран) — французская актрыса тэатра і кіно, кінарэжысёр і сцэнарыстка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў Алжыры. У 1962 годзе прыехала ў Францыю.
У 1967 годзе скончыла Вышэйшую нацыянальную кансерваторыю драматычнага мастацтва, у тым жа годзе выйшаў першы фільм з яе ўдзелам.
Вядомасць ёй прынесла ролю ў гістарычным фільме Бертрана Таверн’е «Няхай пачнецца свята» (1974). Галоўную ролю ўпершыню атрымала ў фільме «Допыт з прыхільнасцю» (1977). Пазней здымалася ў шматлікіх буйных рэжысёраў Францыі.
У 1986 годзе дэбютавала як рэжысёр, зняўшы кароткаметражны фільм. Шмат іграе на тэлебачанні і ў тэатры.
Старэйшы сын — Фрэдэрык Белье-Гарсіа (нар. 1965) — тэатральны рэжысёр; малодшы — П'ер Рашфор (нар. 1981) — кінаакцёр і спявак, сын Жана Рашфора.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
- ↑ Nicole Garcia // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #141423811 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.