Перайсці да зместу

Ніко Пірасмані

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ніко Пірасмані
ნიკო ფიროსმანი
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Нікалоз Пірасманашвілі
Дата нараджэння 5 мая 1862(1862-05-05)[1], мерк. 5 (17) мая 1862[2] ці 5 красавіка 1862(1862-04-05)[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 красавіка 1918(1918-04-09)[1], 7 красавіка 1918(1918-04-07)[2] ці 5 мая 1918(1918-05-05)[2] (56 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
  • невядома[6]
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт
Мастацкі кірунак наіўнае мастацтва[d]
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ніко Пірасмані[7], таксама Ніко (Мікалай Асланавіч) Пірасманашвілі (груз. ნიკო ფიროსმანი, груз. ნიკოლოზ ასლანის ძე ფიროსმანაშვილი; 5 мая або 5 красавіка 1862, Мірзаані, Грузія — 5 мая 1918, Тбілісі) — грузінскі мастак-самавук, прымітывіст, прадстаўнік наіўнага мастацтва.

Нарадзіўся ў 1862 у сялянскай сям’і ў сяле Мірзаані ў Кахетыі. З дзяцінства захапляўся жывапісам, шмат маляваў, але спецыяльнай мастацкай адукацыі не меў, маляваць яго навучыў найлепшы сябра Леван Калмахелідзэ[8].

Пераехаў у Тбілісі пасля смерці бацькоў. У 1880-х разам з іншым самавукам Гіго Зазіяшвілі адкрыў студыю, у якой яны малявалі на замовы шыльды і вывескі[8].

У 1890—1894 працаваў кандуктарам на Закаўказскай чыгунцы, спрабаваў сябе ў гандлі, але ўсё жыццё правёў у галечы[8].

Памёр у адзіноце, месца пахавання невядомае[8].

Ніко Пірасмані найперш вядомы як прадстаўнік прымітывізму і наіўнага мастацтва, але разам з гэтым ён з’яўляецца адзіным грузінскім анімалістам, бо ў ягонай творчасці гэты жанр займаў вялікае месца. Лічыцца, што ў вобразы жывёл ён закладаў сімволіка-маральныя ідэі[8].

Маляваў самаробнымі фарбамі на кляёнцы і блясе шыльды для сталовых-духанаў і забаўляльных устаноў, а таксама карціны на тэмы народнага жыцця, пейзажы, нацюрморты, выявы жывёл.

Творы Пірасмані вызначаюцца насычаным глыбокім каларытам, кантраснымі спалучэннямі халодных сіне-чорных і цёплых светлых колеравых плям, пластычнай завершанасцю форм, спалучэннем унутранага драматызму са знешнім спакоем персанажаў: «Дворнік» (1904), «Мядзведзь у месячную ноч» (1905), «Нацюрморт» (1910—12), «Лань» (1916), «Прадавец дроў», «Гулянка трох князёў», «Кампанія Бего», «Рыбак сярод скал» і інш.

Вялікі ўнёсак у адкрыццё мастацкага таленту Пірасмані зрабілі Кірыл і Ілля Зданевічы, якія сабралі калекцыю ягоных карцін і прапагандавалі ягоную творчасць[9].

146 работ Ніко Пірасмані захоўваюцца ў Грузінскім нацыянальным музеі. 16 — у гісторыка-этнаграфічным музеі ў Сігнахі[8].

На радзіме Ніко Пірасмані ў Мірзаані працуе ягоны дом-музей[8].

У гэтай вёсцы штогод у кастрычніку адбываецца фальклорны фэст у гонар мастака[8].

На купюры наміналам 1 лары размешчаны партрэт Ніко Пірасмані[8].

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]
  • У сакавіку 2011 група экспертаў заявіла, што надпіс на дзвярах пограба сям’і Кврывішвілі ў сяле Азаані належыць Ніко Пірасмані. Пасля чаго сям’і прапанавалі тры варыянты: пакінуць гэтыя дзверы сабе, прадаць або падарыць музею. Пазней стала вядома, што гэтую знаходку спрабавалі прадаць за 17 000 лары[10].
  • 31 траўня 2011 грузінская паліцыя, расследуючы адну са спраў, знайшла зніклую карціну Пірасмані «Паранены салдат». Яе перадалі ў Грузінскую нацыянальную галерэю[11].
  1. а б abART Праверана 1 красавіка 2021.
  2. а б в ПИРОСМАНАШВИ́ЛИ (Пи­рос­ма­ни­шви­ли, Пи­рос­ма­ни) Ни­ко (Ни­ко­лай Ас­ла­но­вич) // Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004.
  3. საქართველოს ბიოგრაფიული ლექსიკონი — 2001. Праверана 21 сакавіка 2018.
  4. http://www.eurasianet.org/departments/insight/articles/eav123009.shtml
  5. http://museum.ge/files/broshurebi/signagi_mini_katalogi.pdf
  6. Kończak L. Czarna cerata Pirosmaniego — 2022. — С. 54–55, 69. — 147 с. — ISBN 978-83-7893-278-9
  7. Усе варыянты напісання імя і прозвішча ў адпаведнасці з: Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 381. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
  8. а б в г д е ё ж з ნიკო ფიროსმანი (1862-1918). www.nplg.gov.ge. Праверана 28 чэрвеня 2025.
  9. Obolensky, Igor. obolensky: Мирель ЗДАНЕВИЧ. В поисках Пиросмани.... obolensky (среда, 26 октября 2011 г.). Праверана 28 чэрвеня 2025.
  10. ნიკალა ფიროსმანის მოხატული კარი 17 000 დოლარად იყიდება(нявызн.). გაზეთი ,,სპექტრი" (12 лістапада 2010). Праверана 28 чэрвеня 2025.
  11. „მილიონი წითელი ვარდი“ - ლეგენდა თუ რეალობა? - ნიკო ფიროსმანის ცხოვრების უცნობი დეტალები. www.ambebi.ge (11 жніўня 2021). Праверана 28 чэрвеня 2025.