Нікс (спадарожнік Плутона)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Нікта, спадарожнік)
Нікс

Нікс (134340 II) (Nix, раней S/2005 P2) — натуральны спадарожнік Плутона, адзін з двух адкрытых у чэрвені 2005 года касмічным тэлескопам Хабл. Здымкі, на падставе якіх было здзейснена адкрыццё, былі зробленыя 15 мая і 18 мая 2005 г. Спадарожнікі на іх былі ўпершыню выяўленыя 15 чэрвеня 2005 года. Пасля правядзення дадатковых даследаванняў і праверак, 31 кастрычніка 2005 года адкрыццё было апублікавана. У 2006 годзе спадарожнікі атрымалі ўласныя імёны.

Характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Па наяўных здымках можна зрабіць вывад, што спадарожнік знаходзіцца на кругавой арбіце, у той жа плоскасці, што і Харон, на адлегласці прыблізна 50 000 кіламетраў ад Плутона. Дакладных дадзеных аб яго памерах пакуль няма, але, мяркуецца што дыяметр спадарожніка ад 32 да 145 кіламетраў. Больш дакладныя даныя могуць быць атрыманыя аналізам яго адбівальнай здольнасці. Нікта прыблізна на 20 % цямней, чым другі спадарожнік Гідра, а значыць, як відаць, менш.