Нікіфар Ілліч Фенічаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Нікіфар Ілліч Фенічаў
Fenichev Nikifor Ilyich.jpg
Дата нараджэння 13 красавіка 1912(1912-04-13)
Месца нараджэння в Палом, Жыздрынскага раёна Калужская вобласць
Дата смерці 16 лістапада 1943(1943-11-16) (31 год)
Месца смерці Веткаўскі раён, Гомельская вобласць
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў пяхота
Званне
Старшы сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Медаль «За адвагу»

Нікіфар Ілліч Фенічаў (19121943) — старшы сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нікіфар Фенічаў нарадзіўся 13 красавіка 1912 года ў вёсцы Палом цяпер Жыздрынскага раёна Калужскай вобласці. Пасля заканчэння шасці класаў школы працаваў спачатку ў сялянскай гаспадарцы, затым у калгасе. Пазней служыў у Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. Пасля звальнення ў запас у вёску не вярнуўся, жыў у Бранску, працаваў рабочым-будаўніком і работнікам падсобнай гаспадаркі Бранскай гарадской камунальнай гаспадаркі. З 1939 года — баец пажарнай каманды Бранскага завода дарожных машын імя С. М. Кірава, затым працаваў у пажарнай камандзе Бранскага механічнага артылерыйскага завода. У верасні 1941-га разам з заводам у Усть-Катаў (Чэлябінская вобласць) была эвакуяваная і пажарная каманда. Фенічаў працягнуў службу ў ваенізаванай пажарнай ахове Усць-Катаўскага вагонабудаўнічага завода.

У жніўні 1942 года Нікіфар Фенічаў добраахвотна пайшоў на фронт (нягледзячы на сваю бронь пажарнага). Катаў-Іваноўскім райваенкаматам Чэлябінскай вобасці адразу быў накіраваны ў баявое падраздзяленне, на фронт Вялікай Айчыннай вайны[1].

Да лістапада 1943 года старшы сяржант Нікіфар Фенічаў камандаваў аддзяленнем 755-га стралковага палка 217-й стралковай дывізіі 25-га стралковага корпуса 11-й арміі Беларускага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Гомельскай вобласці Беларускай ССР. 12 лістапада 1943 года аддзяленне Фенічава адным з першых пераправілася праз Сож у раёне вёскі Старое Сяло Веткаўскага раёна і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на яго беразе. На наступны дзень Фенічаў актыўна ўдзельнічаў у штурме нямецкай траншэі і дзота, знішчыўшы 4 салдат праціўніка і узяўшы ў палон афіцэра 1, а таксама знішчыўшы разлік супрацьтанкавай гарматы. 16 лістапада 1943 года аддзяленне Фенічава трапіла ў акружэнне ў раёне вёскі Калінаўка. у тым баі Фенічаў знішчыў каля 10 салдат і афіцэраў праціўніка, але і сам загінуў. Пахаваны ў брацкай магіле ў Старым Сяле[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства» старэйшы сяржант Нікіфар Фенічаў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём[1].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы Старое Сяло Гомельскай вобласці Рэспублікі Беларусь усталяваны бюст Героя. У горадзе Усць-Катаў Чэлябінскай вобласці імем Феничева названая вуліца, а на будынку адміністрацыі Усць-Катаўскага вагонабудаўнічага завода імя С. М. Кірава ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Нікіфар Ільіч Фенічаў быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Пасля ўдава вярнулася ў Бранск.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • За честь родной земли. Санкт-Петербург, 2005.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.