Нікіфар (Патрыярх Канстанцінопальскі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Патрыярх Нікіфар
Πατριάρχης Νικηφόρος
Патрыярх Нікіфар
Нікіфар топча іканаборца Іаана Граматыка. Хлудаўскі псалтыр
80-ы Канстанцінопальскі патрыярх
806 — 815
Царква:

Канстанцінопальская праваслаўная царква

Папярэднік:

Тарасій

Пераемнік:

Феадот I


Прафесія:

святар, гісторык

Нараджэнне:

каля 758
Канстанцінопаль, Візантыя

Смерць:

5 красавіка 828
Канстанцінопаль, Візантыя

Пахаванне:

Царква Апосталаў[d]

Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Патрыярх Нікіфар (грэч.: Πατριάρχης Νικηφόρος; каля 758828) — патрыярх Канстанцінопальскі (806—815). Шануецца як святы ў ліку свяціцеляў. Памяць у Праваслаўнай царкве здзяйсняецца (па юліянскім календары): 2 чэрвеня і 13 сакавіка (перанясенне мошчаў), у Каталіцкай царкве — 13 сакавіка.

Нікіфар нарадзіўся ў Канстанцінопалі ў сям’і імператарскага сакратара. Яго бацька пацярпеў за іконашанаванне пры імператары Канстанціне Капраніме і памёр у выгнанні ў Нікеі. Нікіфар быў саноўнікам пры двары імператрыцы Ірыны (797802) і ўдзельнічаў у працы скліканага ёю Сёмага Усяленскага сабору. Пазней ён сыйшоў у манастыр, але пострыг прыняў не адразу, а пазней, калі ў 806 годзе, пасля смерці патрыярха Тарасія, быў узведзены на патрыяршы прастол. Нікіфар быў дбайным абаронцам іконашанавання і з узыходжаннем імператара-іканаборца Льва Армяніна (813820) у 815 годзе быў сасланы ў манастыр Святога Феадора на беразе Басфора, дзе сканаў у 828 годзе.

У 847 годзе былі здабыты мошчы патрыярха Нікіфара, якія паводле падання апынуліся нятленнымі. Іх перанеслі з Праканіса ў Канстанцінопаль і паклалі на адзін дзень у храме Святой Сафіі, а затым перанеслі ў храм Святых Апосталаў. У наш час рука свяціцеля захоўваецца ў Хілендарскім манастыры на Афоне.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Патрыярх Нікіфар накіроўвае імператару Міхаілу II прашэнне аб аднаўленні іконашанавання
(мініяцюра з Хронікі Іаана Скіліцы)
  • Кароткая гісторыя з часоў пасля кіравання Маўрыкія
  • Пасланне да Льва III, Папы Рымскага
  • Абараняльнае слова да Сусветнай Царквы адносна новага разладу з нагоды сумленных ікон
  • Супраць Еўсевія і Епіфаніда
  • Слова ў абарону бязгрэшнай, чыстай і сапраўднай нашай хрысціянскай веры і супраць тых, хто думае, што мы ўшаноўваем ідалаў
  • Разбор і аспрэчанне невуцкага і бязбожнага марнаслоўя ганебнага Мамоны супраць выратавальнага ўвасаблення Бога-Слова
  • Абвінавачанне і аспрэчанні бязбожнага і ганебнай пастановы сабору, які быў у 815 г.

Литература[правіць | правіць зыходнік]

  • Чичуров И. С. Византийские исторические сочинения: «Хронография» Феофана, «Бревиарий» Никифора: Тексты, перевод, комментарий / Отв. ред. В. Т. Пашуто. — М.: Наука, 1980. — 216 с. — (Древнейшие источники по истории народов СССР). — 8 800 экз. (в пер.)
  • Featherstone J. M., ed. Nicephori Patriarchae Constantinopolitani Refutatio et Eversio Definitionis Synodalis anno 815 — Turnhout—Leuven, 1997.
  • Творения святого отца нашего Никифора, архиепископа Константинопольского — Минск, 2001 (там же: Житие св. Никифора и Слово игумена Феофана о перенесении мощей святителя)..
  • Alexander P. J. The Patriarch Nicephorus of Constantinople: Ecclesiastical Policy and Image Worship in the Byzantine Empire — Oxford, 1958.
  • Афиногенов Д. Е. Константинопольский Патриархат и иконоборческий кризис в Византии (784–847) — Москва, 1997. — С. 39-84.
  • Лидов А. М. (ред.). Реликвии в Византии и Древней Руси. Письменные источники — Москва, 2006. — С. 39-84 (Сказание о перенесении мощей патриарха Никифора, пер. Д. Е. Афиногенова).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]