Нікіца Елавіч
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Мянушка | Ела (англ.: Jela) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
27 жніўня 1985[1][2] (39 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Харватыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 188 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 88 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ні́кіца Е́лавіч (харв.: Nikica Jelavić; нар. 27 жніўня 1985, Чапліна, СФРЮ) — харвацкі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Харватыі (2009—2014).
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Нікіца Елавіч нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Босніі і Герцагавіны і пачаў займацца футболам у сістэме клуба «ГОШК Габела», размешчанага непадалёк ад горада Габела. Пасля Елавіч апынуўся спачатку ў юнацкай камандзе футбольнага клуба «Нератва» з харвацкага горада Меткавіч, а затым і ў сістэме падрыхтоўкі «Хайдука» са Спліта. Елавіч правёў першы матч за «Хайдук» у сезоне 2002/03, аднак замацавацца ў складзе яму ўдалося толькі праз чатыры гады, калі ў 17 матчах нападнік забіў 5 мячоў.
«Зюлтэ-Варэгем»
[правіць | правіць зыходнік]Па заканчэнні сезона 2006/07 Елавіч перайшоў у бельгійскі «Зюлтэ-Варэгем». Сезон у бельгійскім чэмпіянаце Елавіч пачаў нядрэнна, забіўшы ў першым жа туры ў браму льежскага «Стандарда», аднак у далейшым справы футбаліста складваліся не гэтак добра, і да заканчэння чэмпіянату харват вызначыўся яшчэ толькі двойчы.
«Рапід»
[правіць | правіць зыходнік]Перад сезонам 2008/09 перайшоў у венскі «Рапід». За першы сезон у складзе клуба са сталіцы Аўстрыі Елавіч забіў 7 галоў у 34 гульнях.
«Рэйнджэрс»
[правіць | правіць зыходнік]У канцы жніўня 2010 года Елавіч стаў футбалістам «Рэйнджэрс». Трансфер нападніка абыйшоўся шатландскаму клуба ў 4 мільёны фунтаў стэрлінгаў[3]. Дэбютаваў за «Рэйнджэрс» 28 жніўня 2010 года ў матчы 3 тура чэмпіянату супраць «Сент-Джонстана», замяніўшы на 67-й хвіліне Джэймса Біці.
«Эвертан»
[правіць | правіць зыходнік]Удзень 31 студзеня 2012 года англійскі «Эвертан» абвясціў аб дасягненні дамоўленасці з «Рэйнджэрс» аб пераходзе футбаліста, і ўвечары таго ж дня Елавіч падпісаў з клубам з Ліверпула кантракт на 4,5 гады.
«Хал Сіці»
[правіць | правіць зыходнік]15 студзеня 2014 года Елавіч падпісаў кантракт з клубам «Хал Сіці» на тры з паловай гады[4]. Паводле ўгоды яго папярэдні клуб «Рэйнджэрс» атрымаў дадаткова 300 тысяч фунтаў[5]. Па выніках сезона 2014/15 «Хал Сіці» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, і сезон 2015/16 Нікіца пачаў у складзе клуба ў Чэмпіянаце Футбольнай лігі.
«Вест Хэм Юнайтэд»
[правіць | правіць зыходнік]1 верасня 2015 года падпісаў двухгадовы кантракт з клубам «Вест Хэм Юнайтэд»[6].
Апошнія гады
[правіць | правіць зыходнік]У лютым 2016 года перайшоў у клуб другога кітайскага дывізіёна «Бэйцзін Жэньхэ». Сума трансферу ацэньваецца ў 4 млн фунтаў стэрлінгаў[7]. У пачатку 2017 года быў арандаваны «Гуйчжоу Чжычэн», а ў снежні таго ж года перайшоў у гэты клуб на трывалай аснове.
У жніўні 2020 года вярнуўся ў Харватыю, папоўніўшы склад «Лакаматывы», дзе і завяршыў кар’еру ў сакавіку 2021 года.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Першы матч за нацыянальную зборную Харватыі правёў 8 кастрычніка 2009 года супраць зборнай Катара. У гэтай жа гульні Нікіца забіў свой першы гол за зборную.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Хайдук
- Чэмпіён Харватыі (2): 2004, 2005
- Уладальнік Кубка Харватыі: 2003
Рэйнджэрс
- Чэмпіён Шатландыі: 2011
- Уладальнік Кубка Шатландскай лігі: 2011
Зноскі
- ↑ Nikica Jelavić // FBref.com
- ↑ Nikica Jelavic // As — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Rangers sign Rapid Vienna’s Nikica Jelavic for £4m. BBC Sport
- ↑ Jelavic Signs For The Tigers Архівавана 16 студзеня 2014.. Hull City AFC
- ↑ Rangers squad rejects 15% pay cut as troubled Scottish giants look to reduce costs. Daily Mail.
- ↑ Никица Елавич перешел из "Халл Сити" в "Вест Хэм". football.by.
- ↑ Елавич перешел в клуб второго китайского дивизиона «Гуйчжоу Жэньхэ». by.tribuna.com.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нікіца Елавіч
- Нарадзіліся 27 жніўня
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Чапліне
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Харватыі
- Ігракі зборнай Харватыі па футболе
- Ігракі ФК Хайдук Спліт
- Ігракі ФК Зюлтэ-Варэгем
- Ігракі ФК Рапід Вена
- Ігракі ФК Рэйнджэрс
- Ігракі ФК Эвертан
- Ігракі ФК Хал Сіці
- Ігракі ФК Вест Хэм Юнайтэд
- Ігракі ФК Бэйцзін Жэньхэ
- Ігракі ФК Гуйчжоу Чжычэн
- Ігракі ФК Лакаматыва Заграб