Ніл Валер’евіч Ушакоў
| Ніл Ушакоў | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| лат.: Nils Ušakovs | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Яніс Біркс[d] | ||||||
| Пераемнік | Дайніс Турлайс[d] | ||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
8 чэрвеня 1976 (49 гадоў) |
||||||
| Жонка | Івета Страўціня (З 2014 года) | ||||||
| Нацыянальнасць | рускі | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | Праваслаўе | ||||||
| Партыя |
|
||||||
| Адукацыя | |||||||
| Навуковая ступень | магістр | ||||||
| Прафесія | эканаміст | ||||||
| Дзейнасць | палітычны дзеяч | ||||||
| Месца працы | |||||||
| Сайт | ushakov.lv | ||||||
Ніл Валер’евіч Ушакоў (лат.: Nils Ušakovs; нар. 8 чэрвеня 1976, Рыга, Латвійская ССР, СССР) — латвійскі палітык, мэр горада Рыга з 1 ліпеня 2009 года да 5 красавіка 2019. У 2006—2009 гг. быў дэпутатам парламента. Старшыня палітычнага аб’яднання «Цэнтр згоды».
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Па адукацыі эканаміст. У 1998 годзе стаў першым студэнтам у Латвійскім універсітэце, які атрымаў ступень бакалаўра эканомікі па спецыяльнасці «аналітычная эканоміка».
Жыў і вучыўся ў Даніі у Одэнсэ. У 2002 годзе атрымаў ступень Cand. oecon (магістр па латвійскай сістэме) у Паўднёва-Дацкім універсітэце (дацк.: Syddansk Universitet) па спецыялізацыі «Эканоміка і еўрапейская інтэграцыя». Працаваў у Латвійскім універсітэце на еўра-факультэце.
Палітычная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Займаў пасаду мэра Рыгі з 2009 года. Заставаўся мэрам і пасля муніцыпальных выбараў у 2013 і 2017 годзе.
У снежні 2018 года супрацоўнікі Бюро па прадухіленні і барацьбе з карупцыяй правялі серыю затрыманняў сярод кіраўнікоў муніцыпальнага прадпрыемства Rīgas satiksme. 30 студзеня 2019 праведзены вобшук па месцы жыхарства Ніла Ушакова. У красавіку 2019 міністр аховы асяроддзя і рэгіянальнага развіцця Латвіі Юрыс Пуце выдаў распараджэнне аб адхіленні Ніла Ушакова ад выканання службовых абавязкаў старшыні Рыжскай думы. У распараджэнні Пуце пералічана некалькі парушэнняў, зробленых Ушаковым у якасці мэра Рыгі, а таксама імёны прадстаўнікоў трымальніка долі капіталу муніцыпальнага прадпрыемства Rīgas satiksme. З уступленнем у сілу распараджэння міністра Ушакоў становіцца шараговым дэпутатам Рыжскай думы[2][3].
Выбраны ў Еўрапарламент па спісах ад партыі «Згода», па выніках галасавання, якое прайшло 26 мая 2019, атрымаў дэпутацкую недатыкальнасць[4].
Зноскі
- ↑ Members of the European Parliament, Членове на Европейския парламент, Diputados al Parlamento Europeo, Poslanci Evropského parlamentu, Medlemmer af Europa-Parlamentet, Mitglieder des Europäischen Parlaments, Euroopa Parlamendi liikmed, Βουλευτές του Ευρωπαϊκού Κοινοβουλίου, Députés au Parlement européen, Feisirí Pharlaimint na hEorpa, Zastupnici u Europskom parlamentu, Deputati al Parlamento europeo, Eiropas Parlamenta deputāti, Europos Parlamento nariai, Az Európai Parlament képviselői, Il-Membri tal-Parlament Ewropew, Leden van het Europees Parlement, Posłowie do Parlamentu Europejskiego, Deputados ao Parlamento Europeu, Deputații în Parlamentul European, Poslanci Európskeho parlamentu, Poslanci Evropskega parlamenta, Euroopan parlamentin jäsenet, Europaparlamentets ledamöter
- ↑ rus.delfi.lv
- ↑ nashaniva.by
- ↑ nashaniva.by
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Ніла Ушакова (руск.) (лат.)
- Блог Ніла Ушакова на сайце «Цэнтра Згоды» Архівавана 8 снежня 2011. (руск.) (лат.)
- Сайт Рыжскай думы Архівавана 3 сакавіка 2015. (руск.) (лат.)
- Намеснік Рыжскай думы Ніл Ушакоў Архівавана 6 студзеня 2012. (руск.) (лат.)
- Леонид Якобсон. Есть такое право - писать про настоящего Нила Ушакова(недаступная спасылка). kompromat.lv. Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2013. Праверана 4.3.2013.
- Мэр Риги: Идея с санкциями против РФ изначально была провальной