Ніл Гейман
Ніл Гейман (англ.: Neil Gaiman; нар. 10 лістапада 1960, Портчэстэр, графства Хэмпшыр, Англія) — брытанскі фантаст, пісьменнік, сцэнарыст, аўтар коміксаў. Найбольш вядомы творамі «Амерыканскія багі», «Пясочны чалавек», «Добрыя знакі» і «Караліна». Мае шэраг узнагарод і экранізацый.
Біяграфія і кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Ніл Гейман нарадзіўся 10 лістапада 1960 у Портчэстэры. У дзяцінстве ўвесь вольны час бавіў за чытаннем кніг, найбольш любімымі з якіх былі «Аліса ў Краіне цудаў» Льюіса Кэрала і «Валадар пярсцёнкаў» Дж. Р. Р. Толкіна[3].
Пасля заканчэння школы працаваў журналістам. У 1984 публікаваў біяграфію поп-гурту Duran Duran, якая хутка стала папулярнай, першы наклад быў распрададзены за некалькі дзён[4].
Сумесна з мастаком Дэйвам Маккінам стварыў графічны раман «Жорсткія здарэнні» (англ.: Violent Cases, 1987), які прынёс ім вядомасць у свеце коміксаў. Пасля гэтага з’явілася міні-серыя коміксаў «Чорная архідэя» (англ.: Black Orchid)[4].
У 1989 Гейман распачаў працу над серыяй коміксаў «Пясочны чалавек» (англ.: The Sandman). Яна была насычана літаратурнымі спасылкамі і гістарычнымі алюзіямі, мела вялікі поспех і атрымала шмат узнагарод[4].
Далейшымі знакавымі творамі Геймана сталі: «Добрыя знакі» (англ.: Good Omens; з Тэры Пратчэтам, 1990), «Зорны пыл» (англ.: Stardust, 1999), «Амерыканскія багі» (англ.: American Gods, 2001), «Караліна» (англ.: Coraline, 2002) і «Деці Анансі» (англ.: Anansi Boys, 2006)[4].
У 2003 Гейман вярнуўся да свету «Пясочнага чалавека» з кнігай «Бясконцыя ночы» (англ.: Endless Nights), якая стала першым графічным раманам, што трапіў у спіс бестселераў The New York Times у катэгорыі мастацкай літаратуры[4].
У 2009 выдаў кнігу «Гісторыя з могілкамі» (англ.: The Graveyard Book). Твор быў адзначаны чытачамі і крытыкамі[4].
У 2017 годзе апублікаваў кнігу «Скандынаўскія багі» (англ.: Norse Mythology), інтэрпрэтацыю скандынаўскіх міфаў[4].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- «Амерыканскія багі» (англ.: American Gods) адзначаны прэміяй Брэма Стокера, «Х’юга» і «Локус» 2002, а таксама «Неб’юла» 2003.
- «Караліна» (англ.: Coraline) — «Х’юга», «Локус» і Брэма Стокера 2003, «Неб’юла» 2004, а таксама Прэміяй Брытанскай асацыяцыі навуковай фантастыкі 2003.
- «Деці Анансі» (англ.: Anansi Boys) — Mythopoeic Awards 2006.
- «Гісторыя з могілкамі» (англ.: The Graveyard Book) атрымала Медаль Джона Н’юберы 2009, «Х’юга» 2009 і медаль Карнегі 2010.
- «Акеан у канцы дарогі» (англ.: The Ocean at the End of the Lane) — British National Book Awards, Кніга года 2013, «Локус» і «Неб’юла» 2014[5].
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]У 2011 годзе Гейман ажаніўся з амерыканскай музыканткай і перформанс-артысткай Амандай Палмер. У пары нарадзілася дзіця. У 2022 яны разышліся[4].
Летам 2024 некалькі жанчын абвінавацілі Ніла Геймана ў сексуалізаваным гвалце[6].
Экранізацыі
[правіць | правіць зыходнік]- У 2017 на Starz выйшаў серыял «Амерыканскія багі» (англ.: American Gods).
- У 2019 годзе на Amazon — міні-серыял «Добрыя знакі» (англ.: Good Omens).
- У 2022 годзе Netflix прэзентаваў серыял «Пясочны чалавек» (англ.: The Sandman)[4].
Пераклады на Беларускую мову
[правіць | правіць зыходнік]У 2017 у выдавецтве Змітра Коласа выйшаў пераклад на беларускую мову дзіцячай кнігі Ніла Геймана «Караліна». Аўтар перакладу — Дар’я Вашкевіч[7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://www.nytimes.com/2011/07/22/books/review/excerpt-inside-scientology-by-janet-reitman.html?pagewanted=all
- ↑ WorldCat — 1971.
- ↑ Нил Гейман – все книги, биография, отзывы, цитаты | Азбука-Аттикус (руск.). Azbooka.ru. Праверана 1 чэрвеня 2025.
- ↑ а б в г д е ё ж з Neil Gaiman | Biography, Books, Allegations, & Facts | Britannica (англ.). www.britannica.com (24 красавіка 2025). Праверана 1 чэрвеня 2025.
- ↑ Neil Gaiman | About Neil | Awards and Honors . www.neilgaiman.com. Праверана 1 чэрвеня 2025.
- ↑ «Зови меня господином». Писателя Нила Геймана обвиняют в сексуализированном насилии (руск.). BBC News Русская служба (14 студзеня 2025). Праверана 1 чэрвеня 2025.
- ↑ Абвешчаны поўны спіс прэміі “Дэбют” . Беларускі ПЭН (15 лютага 2017). Праверана 1 чэрвеня 2025.