Німба

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Німба
англ.: Mont Nimba
Mont Nimba landscape.jpg
Краіны
Вышэйшы пункт1752 м 
Німба (Афрыка)
Німба
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Німба — горы ў Афрыцы на мяжы Гвінеі, Кот-д’Івуара і Ліберыі.

Німба працягнуліся на 40 км, ляжаць ва ўсходняй частцы Гвінейскага высакагор’я. Узвышаюцца над раўніннай мясцовасцю, дасягаючы 1752 метраў над узроўнем мора. Асноўная вяршыня, гара Рычард-Молар, размешчана на мяжы паміж Кот-д’Івуарам і Гвінеяй. З’яўляецца вышэйшым пунктам для абедзвюх краін.

Абрывістыя кліфы паміж плато і глыбокія даліны ўнізе, у якіх растуць густыя лясы. У гарах размешчана буйное радовішча жалезнай руды. Здабыча карысных выкапняў праводзілася з 1969 па 1978 год.