Ніна Іосіфаўна Жыбрык

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ніна Іосіфаўна Жыбрык
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 21 сакавіка 1933(1933-03-21) (88 гадоў)
Месца нараджэння
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца
Грамадская дзейнасць
Член у

Ніна Іосіфаўна Жыбрык (нар. 21 жніўня 1933, в. Малыя Навасёлкі, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць) — беларуская пісьменніца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1953 годзе скончыла Дзяржынскую дзесяцігодку. Паступіла ў Белдзяржуніверсітэт, біялагічны факультэт. Скончыла тры курсы ўніверсітэта і выйшла замуж. Мужа пасля заканчэня ВНУ накіравалі ў далёкі горад Волжск Марыйскай АССР. Была рабочай і лабаранткай лесазавода «Зара», супрацоўніцай планавага аддзела. Пасля заканчэння Марыйскага папяровага тэхнікума працавала ў Марыйскім філіяле Усесаюзнага навукова-вытворчага аб’яднання папяровай прамысловасці, потым — у рэдакцыі раеннай газеты «Волжская Правда», газеце «Марийский бумажник».

З 1983 года з’яўлялася членам Саюза пісьмен­нікаў СССР. З таго часу працуе як пісьменнік-прафесіянал, паэт.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Займацца літаратурнай творчасцю пачала ў 1948 годзе. Першы верш быў апублікаваны ў 1956 годзе на радзіме. Потым яе творы друкаваліся ў газетах «Волжская правда», «Молодой коммунист», «Марийская правда», часопісе «Ончыко» («Вперед»). У 1967 годзе выйшаў яе першы паэтычны зборнік «Радуга», які цепла сустрэлі чытачы і крытыкі. Потым з’явіліся яе новыя кнігі «Теплые ладони подорож­ника» (1975), «Лесная криница» (1983), «Вересковая поляна» (1987). Для дзяцей паэтка таксама напісала кнігі вершаў — «Танец сыроежек» (1978), а потым ў 1999 годзе выйшлі адначасова яшчэ тры — «Азбука в стихах», «Грибной дождик» і «Первый снег». Асобныя вершы былі перакладзены на венгерскую мову.

Яе вершы, напеўныя і лірычныя, адметныя сваёй афарыстычнасцю, дакладнасцю назірання. Талент праявіўся і ва ўменні ствараць кампазіцыі. Дзівосы лесу ў выглядзе сукаватай галінкі, сухіх траў ажываюць і радуюць вока. Работы экспанаваліся ў розных кутках Расіі, пабывалі ў Маскве. Частка калекцыі была перададзена мастачкай у дар Звянігаўскаму краязнаўчаму музею[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ковалевский, В. В. Не прерывается связь с родными местами / В. В. Ковалевский // Сцяг Кастрычніка. — 2009. — 4 красавіка. — С. 3.
  • Міхалёва, І. Сцяжынка да жывой вады / Ірына Міхалёва // Узвышша. — 2012. — 21 студзеня. — С. 6.