Ніна Аляксандраўна Сасноўская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ніна Аляксандраўна Сасноўская
Дата нараджэння: 1892
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1979
Месца смерці:
Род дзейнасці: графік, педагог
Месца працы:
Вучоба:

Ніна Аляксандраўна Сасноўская (1892, в. Дабраволя Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні, цяпер у Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці1979, Вільнюс) — заходнебеларускі мастак-графік, педагог

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 19101911 гадах вучылася ў Віленскай рысавальнай школе. Два гады (19191921) як вольная слухачка займалася на мастацкім факультэце Віленскага ўніверсітэта. У пачатку 1920-х працавала выкладчыкам малявання ў Віленскай беларускай гімназіі.

У 1923 годзе выканала алоўкавы партрэт Я. Купалы, які быў літаграфіраваны на камень мастаком Я. Горыдам. Надрукаваны ў віленскай друкарні Ласкова, партрэт Я. Купалы атрымаў шырокае распаўсюджанне сярод беларускага насельніцтва ў Заходняй Беларусі ў перадваенны перыяд (1930—1939).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Янка Купала: энцыклапедычны даведнік. — Мн .: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1986. — С. 548. — 727 с.