Ніна Васілеўна Каменская
| Ніна Васілеўна Каменская | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 28 снежня 1913 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 22 сакавіка 1986 (72 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Муж | Уладзімір Георгіевіч Каменскі |
| Род дзейнасці | гісторык, выкладчыца ўніверсітэта |
| Навуковая сфера | гісторыя, палітычная гісторыя[d][1] і history of education[d][2] |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
| Альма-матар | |
| Узнагароды | |
Ніна Васілеўна Каменская (23 снежня 1913, Асіповічы — 22 сакавіка 1986, Мінск) — беларускі гісторык. Член-карэспандэнт АН БССР (1959). Доктар гістарычных навук (1959), прафесар (1961).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1937 г. скончыла Магілёўскі педагагічны інстытут. Працавала выкладчыцай у школах Магілёва і Бабруйска. З 1944 г. у Інстытуце гісторыі Акадэміі навук Беларусі. З 1962 г. — дырэктар Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ, у 1965—1969 гг. — дырэктар Інстытута гісторыі АН Беларусі. З 1969 г. — прарэктар, загадчык кафедры гісторыі БССР Мінскага педагагічнага інстытута.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навуковых прац па гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў Беларусі, стварэння Беларускай ССР, кампартыі і камсамола Беларусі. Сааўтар і рэдактар «Гісторыі Мінска» (2-е выд., 1967), «Нарысаў гісторыі Камуністычнай партыі Беларусі» (ч. 1, 2-е выд. 1968), «Гісторыі Беларускай ССР» у 5-ці тамах (1972—1975), «Гісторыі Беларускай ССР» (1977).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ніна Васілеўна Каменская ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
- Нарадзіліся 28 снежня
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Асіповічах
- Памерлі 22 сакавіка
- Памерлі ў 1986 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
- Дактары гістарычных навук
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 23 снежня
- Гісторыкі СССР
- Гісторыкі Беларусі
- Члены-карэспандэнты АН БССР