Ніна Вікенцьеўна Жалязнова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ніна Вікенцьеўна Жалязнова
Нараджэнне 18 студзеня 1961(1961-01-18) (63 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
ордэн Пашаны медаль «За працоўныя заслугі»

Ніна Вікенцьеўна Жалязнова (нар. 18 студзеня 1961, в. Слаўкава Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі аграном, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускую ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі і ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію, аграномія.

Працоўную дзейнасць пачала рабочай эксперыментальнай базы «Ганусава» Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Працавала аграномам-насенняводам па бульбе эксперыментальнай базы «Новыя Зялёнкі», інжынерам-гідратэхнікам, інжынерам па тэхніцы бяспекі і старшынёй прафсаюзнай арганізацыі калгаса імя Калініна Чэрвеньскага раёна, кіраўніком вучэбнай гаспадаркі і майстрам вытворчага навучання Смілавіцкага ПТВ № 208, галоўным аграномам СВК «Палессе», старшынёй сельскагаспадарчага кааператыва «Палессе-Агра» Любанскага раёна, дырэктарам аздараўленчага цэнтра «Сасновая» ПУП «Азярыцкі-Агра» Смалявіцкага раёна.

Дырэктар сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Азярыцкі-Агра» Смалявіцкага раёна.

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана ордэнам Пашаны, медалём «За працоўныя заслугі»[1].

Зноскі