Перайсці да зместу

Ніна Георгіеўна Краснова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ніна Георгіеўна Краснова
Нараджэнне 31 мая 1928(1928-05-31) (96 гадоў)
Муж Леанід Ігнатавіч Валаховіч
Месца працы
Узнагароды

Ніна Георгіеўна Краснова (нар. 31 мая 1928, г. Гомель) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1969), прафесар (1978).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Гісторыя», 1951; аспірантура, 1954).

Працавала ў ЦК ЛКСМБ (1952—1959, загадчык аддзела, сакратар), ЦК КПБ (1959—1970, намеснік начальніка аддзела навукі і навучальных устаноў), Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (у 1970—1990 — рэктар, 1991—2011 — прафесар кафедр палітычнай гісторыі, гісторыі і беларусазнаўства, айчыннай гісторыі і сусветнай культуры).

Навуковыя інтарэсы: гісторыя Беларусі; гісторыя і арганізацыя адукацыі ў Беларусі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Званне «Заслужаны работнік народнай адукацыі Беларускай ССР» (1988), ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966), «Знак Пашаны» (1960, 1981) і інш.

Зноскі