Ніна Мікалаеўна Гурына

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ніна Мікалаеўна Гурына
руск.: Нина Николаевна Гурина
Дата нараджэння 17 чэрвеня 1909(1909-06-17)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 верасня 1990(1990-09-09)[1] (81 год)
Месца смерці
Грамадзянства Сцяг СССР СССР
Род дзейнасці археолаг
Навуковая сфера археалогія
Месца працы Інстытут археалогіі СССР
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. М. Пакроўскага

Ніна Мікалаеўна Гурына (руск.: Нина Николаевна Гурина) (17 чэрвеня 1909, Растоў, Яраслаўская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Расія) — 9 верасня 1990, Ленінград, СССР) — савецкі археолаг, доктар гістарычных навук (1961).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1934 годзе Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. М. Пакроўскага. Працавала ў Кандалакшскім і Петразаводскім краязнаўчых музеях (1931—1932), Эрмітажы (1935—1938). З 1936 года пачала працаваць у Інстытуце гісторыі матэрыяльнай культуры СССР.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Ёю выяўлена сотні неалітычных стаянак на Кольскім паўвостраве[2].

Вывучала Краснасельскія крэменездабыўныя шахты ў Ваўкавыскім раёне і іншыя археалагічныя помнікі Беларусі.

Распрацавала методыку пошуку і даследавання шахтаў, дала іх характарыстыку, вызначыла датаванне (XVIIXIII стст. да н.э.) і прыналежнасць да культуры шнуравой керамікі.

У канцы 1950—пачатку 1960-х гадоў першая даследавала больш за 50 помнікаў каменнага і бронзавага вякоў на Панямонні і Падзвінні. Выказала меркаванне, што Беларускае Панямонне, Літва і паўночна-ўсходняя Польшча ў часы мезаліту і неаліту ўваходзілі ў адзіную культурную вобласць, адзначыла асаблівасць мезалітычных прылад працы з паўднёва-заходняй Беларусі і магчымасць існавання там нёманскай культуры.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі і брашуры[правіць | правіць зыходнік]

  • Время, врезанное в камень: Из истории древних лапландцев / Н. Н. Гурина. — Мурманск: Книжное издательство, 1982. — 120 с.: ил.
  • Древние кремнедобывающие шахты на территории СССР / Н. Н. Гурина; Академия наук СССР, Институт археологии. — Ленинград: Наука, Ленинградское отделение, 1976. — 178 с.: ил.
  • История культуры древнего населения Кольского полуострова = The history of the culture of the Kola peninsula ancient population / Н. Н. Гурина; Российская академия наук, Институт истории материальной культуры. — Санкт-Петербург: Центр «Петербургское востоковедение», 1997. — 231, [2] с.: ил. — (Археологические изыскания; 32). — ISBN 5-85803-064-5
  • Мир глазами древнего художника Карелии / Н. Н. Гурина; Академия наук СССР, Институт археологии. — Ленинград: Наука, Ленинградское отделение, 1967. — 39 с., 6 л. ил.
  • Оленеостровский могильник / Н. Н. Гурина; Академия наук СССР, Институт истории материальной культуры; [Вступ. статья В. И. Равдоникаса]. — Москва—Ленинград: Изд-во Академии наук СССР, 1956. — 431 с., 11 л. ил. — (Материалы и исследования по археологии СССР; № 47).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ліпніцкая, В. Гурына Ніна Нікалаеўна / Вольга Ліпніцкая // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. — С. 178.
  • Ліпніцкая, В. Л. Гурына Ніна Нікалаеўна / В. Л. Ліпніцкая // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — Т. 1: А―К. — 496 с. — ISBN 978-985-11-0354-2. — С. 282.
  • Ліпніцкая, В. Л. Гурына Ніна Нікалаеўна / В. Л. Ліпніцкая // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 203. — ISBN 5-85700-077-7.
  • Разин, Е. Здесь жили-были древние люди // Мурманский вестник. — 1999. — № . — 7 июля. — С.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 N.N Nina Nikolaevna) Gurina // VIAF ID Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Мурманский календарь 17 июня. Гурина попала «в плен» к северу (руск.) . Комсомольская правда (17 чэрвеня 2014). Праверана 9 сакавіка 2021.