Ніна Мікалаеўна Дзьячэнка
Ніна Мікалаеўна Дзьячэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 ліпеня 1944 (80 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Муж | Эдуард Пелагейчанка[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | балерына, балетмайстар |
Тэатр |
|
Узнагароды |
Ніна Мікалаеўна Дзьячэнка (23 ліпеня 1944, Чытa, Расія) — савецкая і беларуская артыстка балета, балетмайстар. Заслужаная артыстка Расіі (1973). У 2005 годзе за шматгадовую плённую творчую дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё беларускага харэаграфічнага мастацтва атрымала медаль Францыска Скарыны.[1]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1963 годзе скончыла Пермскае харэаграфічнае вучылішча, у 1965—1985 гадах выкладала ў ім.
Працавала ў Львоўскім (з 1963) і Пермскім (з 1965) тэатрах оперы і балета.
Сярод яе партый: Мерседэс («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Эгіна («Спартак» А. Хачатурана), Кармэн («Кармэн-сюіта» Ж. Бізэ — Р. Шчадрына), Фея Бэзу («Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага) і інш.
Танцоўшчыца яркіх, насычаных харэаграфічных вобразаў і востраканфліктных сітуацый, Н. Дзьячэнка арганічна спалучала задуму балетмайстра са сваімі багатымі выразнымі магчымасцямі і акцёрскім тэмпераментам. Найбольш ярка гэта праявілася ў спектаклі «Іспанскія мініяцюры», дзе яна выступіла не толькі як выканаўца адной з галоўных партый, але і як асістэнт балетмайстра. Выступленне Н. М. Дзьячэнкі ў дывертысментах з яе партнёрам І. Шапавалавым было вельмі запамінальным. Фрагмент іх выступлення ўвайшоў у фільм «І зноў прэм’ера», які быў зняты ў 1981 годзе Пермскай студыяй тэлебачання і прысвечаны творчасці Н. Дзьячэнкі.[2]
З 1986 года педагог-рэпетытар Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, з 1988 года — педагог Беларускага харэаграфічнага вучылішча.
З 1992 года — балетмайстар, з 1993 — галоўны балетмайстар Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра.
Сярод пастановак на беларускай сцэне: балеты «Іспанскі дывертысмент», «Зачараваны прынц» на муз. П. Чайкоўскага, харэаграфія спектакляў «Хэло, Долі!» Дж. Германа, «Халопка» М. Стрэльнікава, «Вясёлая ўдава» Ф. Легара, «Капялюш Напалеона» О. Штрауса , «Цыганскі барон» І. Штрауса.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]- Муж — савецкі і беларускі оперны спявак Эдуард Іванавіч Пелагейчанка , народны артыст РСФСР.[2]
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Ніна Мікалаеўна Дзьячэнка // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2002. — Т. 1. — 565 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0255-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 23 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1944 годзе
- Нарадзіліся ў Чыце
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа
- Постаці Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Асобы
- Артысты балета паводле алфавіта
- Артысты балета Беларусі
- Артысты балета XX стагоддзя