Ніна Мікалаеўна Хмялёва
Ніна Мікалаеўна Хмялёва | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 лютага 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 красавіка 2000 (68 гадоў) |
Род дзейнасці | заолаг |
Навуковая сфера | заалогія |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Альма-матар |
|
Ніна Мікалаеўна Хмялёва (28 лютага 1932, Ленінград — 30 красавіка 2000) — украінскі і беларускі вучоны ў вобласці гідраэкалогіі і заалогіі, акадэмік Пятроўскай Акадэміі навук у Санкт-Пецярбургу. Доктар біялагічных навук, прафесар.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям’і ваеннаслужачага. Скончыла біёлага-глебавы факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1955), аспірантуру Заалагічнага інстытута АН СССР (1958). Вывучала прымяненне радеактыўных ізатопаў у гідрабіялагічных даследаваннях. У 1962 годзе перайшла ў Інстытут біялогіі паўднёвых мораў АН УССР (Севастопаль), дзе прапрацавала амаль 10 гадоў. Тут ёю пачаты шырокія даследаванні па экалогіі, экалагічнай фізіялогіі і біёніцы марскіх беспазваночных. З 1971 года пераведзена на работу ў Інстытут заалогіі АН БССР. Арганізавала даследаванні па гідраэкалогіі, вывучэнне экалагічнай біяэнергеткі водных арганізмаў. Займалася акліматызацыяй прэснаводных крэветак у Беларусі.
Прэміі і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Лаурэат прэміі НАН Беларусі (1995)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аляхновіч А. В. Хмялёва Ніна Мікалаеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 35. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).