Ніна Рыгораўна Багінская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ніна Багінская
Род дзейнасці геолаг
Дата нараджэння 30 снежня 1946(1946-12-30) (73 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Партыя

Ніна Рыгораўна Багінская (нар. 30 снежня 1946, Мінск) — беларуская грамадская актывістка[1]. Вядома сваім актыўным удзелам ў пратэстных акцыях беларускай апазізыі, на якіх заўсёды выходзіць з бел-чырвона-белым сцягам, які лічыць сапраўдным дзяржаўным сцягам Беларусі[2]. Стала вядомай пасля апублікаванага у 2006 годзе здымка, на якім яна была адлюстравана з вялікім бел-чырвона-белым сцягам падчас акцыі, прысвечанай Дню Волі[3][4].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ніна Багінская нарадзілася ў Мінску. З чацвёртага класа марыла быць геолагам. У восьмым класе пачала займацца веласпортам, прымала ўдзел у спаборніцтвах і злётах на ўзроўні СССР.

Скончыла Мінскі радыётэхнічны інстытут, па спецыяльнасці мантажнік радыёапаратуры. Другую вышэйшую адукацыю атрымала ва Украіне, у Івана-Франкоўскім інстытуце нафты і газу, атрымаўшы спецыяльнасць геолаг, спецыяліст па выведцы нафтавых і газавых радовішчаў.

Пасля вучобы працавала геолагам у Беларускім навукова-даследчым геалагічным разведвальным інстытуце, мэтай якога быў пошук нафты і газу. У той час стала членам БНФ, была дэлегатам Устаноўчага з'езду. Пры інстытуце стварыла суполку БНФ. З 1988 года прымала ўдзела у акцыях беларускай апазіцыі[3], пачынаючы ад мітынга-рэквіема на Дзень памінання продкаў «Дзяды». У 1994 годзе, пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі, была звольнена з інстытуту за тое, падрыхтавала важную справаздачу пра свой праект на беларускай мове[5].

У 2006 годзе ў незалежных беларускіх СМІ быў апублікаваны яе фотаздымак (работы Яўгенія Атцэцкага), на якім яна была адлюстравана з вялікім бел-чырвона-белым сцягам падчас акцыі, прысвечанай Дню Волі. На думку лідара беларускага дэмакратычнага руху «Малады Фронт» Зміцера Дашкевіча фатаграфія Ніны Багінскай са сцягам застанецца ў найновай гісторыі Беларусі[3].

Пасля падзей 25 сакавіка 2017 года, калі ў Мінску былі арыштавалі дзясяткі актывістаў «Белага легіёна», а па Беларусі былі затрыманы сотні ўдзельнікаў святкавання Дня Волі, Ніна Багінская штодня выходзіла да будынка КДБ з бел-чырвона-белым сцягам і плакатам «Свабода народу»[6].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 2017 год — уганаравана памятным знакам імя Віктара Івашкевіча. Ад імя БНФ узнагароду ўручаў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч[7].
  • 2018 год — стала першым лаўрэатам медалю імя Сяргея Ханжанкова, палітычнага вязня савецкага рэжыму 1960–70-х гадоў[6]

Зноскі

  1. Ніне Багінскай — 70 гадоў!. Новы Час (30 снежня 2016). Праверана 20 чэрвеня 2019.
  2. У інтэрнэце з’явіліся фотаздымкі, як Ніна Багінская паліла савецкі сцяг каля КДБ. Салiдарнасць (2 жніўня 2014). Праверана 20 чэрвеня 2019.
  3. 3,0 3,1 3,2 В. Уласік, Е. Шалаева Вышла, подняла флаг и стоит". Пенсионерка из Беларуси должна государству 16 тысяч долларов за акции протеста (руск.) . Настоящее время (19 чэрвеня 2019). Праверана 20 чэрвеня 2019.
  4. Нина Багинская "останется в новейшей истории Беларуси. Не все эти партии..." (руск.) . Белорусский партизан (20 чэрвеня 2019). Праверана 20 чэрвеня 2019.
  5. «Калі на нас нападуць, як на Украіну, я вазьму ў рукі зброю», — Ніна Багінская. Наша Ніва (7 лютага 2016). Праверана 20 чэрвеня 2019.
  6. 6,0 6,1 Першым ляўрэатам мэдаля імя Сяргея Ханжанкова стала Ніна Багінская. Радыё «Свабода» (18 сакавіка 2018). Праверана 20 чэрвеня 2019.
  7. Ніна Багінская ўганараваная памятным знакам імя Івашкевіча. Партыя БНФ (1 жніўня 2018). Праверана 20 чэрвеня 2019.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.