Перайсці да зместу

Ніна Цімафееўна Чайка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ніна Чайка)
Ніна Цімафееўна Чайка
Дата нараджэння 9 лютага 1940(1940-02-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 лютага 2025(2025-02-10) (85 гадоў)
Месца працы
Член у
Узнагароды і прэміі

Ніна Цімафееўна Чайка (9 лютага 1940(1940-02-09), Усурыйск, Прыморскі край10 лютага 2025(2025-02-10)) — беларуская публіцыстка, рэдактар радыё- і тэлевізійных праграм, галоўны рэдактар часопіса «Нёман» (2002—2008). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі[1].

Нарадзілася 9 лютага 1940 года ва Усурыйску Прыморскага краю РСФСР.

Больш за сорак гадоў адпрацавала ў Белтэлерадыёкампаніі. Была ў камандзіроўках у Афганістане.

У канцы 1980-х гадоў узначаліла галоўную рэдакцыю праграм для моладзі Беларускага тэлебачання. У гэты час у эфіры з’явіўся «Маладзёжны тэлевізійны цэнтр» як своеасаблівы клуб па інтарэсах, удзельнікі якога знаходзіліся на некалькіх здымачных пляцоўках. Інфармацыйна-публіцыстычная праграма «Крок» збірала рэкордную колькасць гледачоў. Тэлепраект «Магістраль-12» ствараўся разам з маладзёжнымі рэдакцыямі Літвы, Латвіі і Эстоніі. У праекце «1374 кіламетры — дыстанцыя. Франкфурт — Мінск», здзейсненым супольна з тэлебачаннем зямлі Гесэн (Германія), Ніна Чайка выступіла ў якасці аўтара сцэнарыя і вядучай[2].

У пачатку 1990-х гадоў узначаліла галоўную рэдакцыю навукова-папулярных і вучэбных праграм БТ. Затым стала галоўным рэдактарам літаратурна-драматычных праграм Беларускага радыё, тройчы на тыдзень сама вяла ў прамым эфіры гадзінную праграму «Размова па сутнасці» (руск.: Разговор по существу).

З 2002 года — галоўны рэдактар часопіса «Нёман». Быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве і ўмацаванні творчых кантактаў з расійскім часопісам «Наш современник», друкавала як беларускіх, так і расійскіх пісьменнікаў[3]. У гэты час з’явілася ноч паэзіі на беларускім тэлебачанні[4].

У 2022 годзе ўвайшла ў склад прыёмачнай камісіі Саюза пісьменнікаў Беларусі[5].

Памерла 10 лютага 2025 года[6].

Прэміі і ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]
  1. oo-spb.by
  2. elib.bsu.by
  3. zavtra.ru
  4. Нина Чайка. И было лето 2005 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2024. Праверана 2 чэрвеня 2024.
  5. zviazda.by(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2024. Праверана 2 чэрвеня 2024.
  6. Умерла известная белорусская радиоведущая Нина Чайка
  7. minsknews.by(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2020. Праверана 2 чэрвеня 2024.

Выбраная бібліяграфія

[правіць | правіць зыходнік]
  • Весці за собой / Н. Чайка // Беларускае тэлебачанне і радыё. — 1989. — № 13 (1655).
  • Праграма «Крок». Заваёвы. Недахопы. Перспектывы / Н. Чайка // Беларускае тэлебачанне і радыё. — 1990. — № 5 (1679).