Нітэла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нітэла
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nitella C.Agardh, 1824


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  9467
NCBI  3148
EOL  11586

Нітэ́ла[1] (Nitella) — род харавых водарасцей сямейства Нітэлавыя.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Талом кусціста-разгалінаваны, ніткападобны, даўжынёй да 1 м. Да грунту водарасці мацуюцца рызоідамі. Асноўныя парасткі і галінкі з доўгімі (да 25 см) аднаклетачнымі міжвузеллямі і шматклетачнымі вузламі. Размнажэнне вегетатыўнае і палавое.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Род налічвае больш за 100[1] відаў. Водарасці роду Нітэла пашыраны ў азёрах і апрэсненых частках мораў. Растуць пераважна на мяккіх ілістых грунтах у стаячай і чыстай вадзе.

Від нітэла грацыёзная (Nitella gracilis) занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, ахоўваецца ў Літве і Польшчы[2].

Зноскі

  1. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.
  2. Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь Архівавана 19 студзеня 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]