Ніхон Хіданкё
| Ніхон Хіданкё | |
|---|---|
| | |
| Краіна | |
| Адміністрацыйны цэнтр | |
| Адрас | 東京都港区芝大門1丁目3-5ゲイブルビル9階[1] |
| Тып арганізацыі | парасонавая арганізацыя[d] і група інтарэсаў |
| Заснаванне | |
| Дата заснавання | 10 жніўня 1956[2] |
| Узнагароды | |
| ne.jp/asahi/hidan… (яп.) ne.jp/asahi/hidan… (англ.) |
|
Японская канфедэрацыя арганізацый пацярпелых ад атамных і вадародных бомб (яп.: 日本原水爆被害者団体協議会 Nihon gensuibaku higaisha dantai kyōgi-kai), скарочана Ніхон Хіданкё (яп.: 日本被団協 Nihon Hidankyō) — арганізацыя, створаная хібакуся ў 1956 годзе для ціску на японскі ўрад, каб лабіраваць адмову ад ядзернай зброі і паляпшэнне падтрымкі пацярпелых ад яе[3].
Дзейнасць арганізацыі ўключала прадстаўленне тысяч паказанняў сведак, выданне рэзалюцый і публічных зваротаў, а таксама штогадовую адпраўку дэлегацый у розныя міжнародныя арганізацыі, у тым ліку Арганізацыю Аб’яднаных Нацый, каб выступаць за глабальнае ядзернае раззбраенне[4].
У 2024 годзе арганізацыя атрымала Нобелеўскую прэмію міру за «намаганні па стварэнні свету, свабоднага ад ядзернай зброі, і за дэманстрацыю сведчанняў, што ядзерная зброя больш ніколі не павінна выкарыстоўвацца»[5][6].
Агляд
[правіць | правіць зыходнік]Ніхон Хіданкё — агульнанацыянальная арганізацыя, створаная групамі тых, хто выжыў пасля атамнай бамбардзіроўкі Хірасімы і Нагасакі[7]. У выніку выпрабавання тэрмаядзернай зброі, праведзенага ЗША на атоле Бікіні ў 1954 годзе, ападкі з Кастл Брава выклікалі востры радыяцыйны сіндром у жыхароў суседніх атолаў і 23 членаў экіпажа японскага рыбалоўнага судна Дайго Фукуру Мару. Гэта прывяло да фарміравання Японскага савета супраць атамнай і вадароднай бомбаў у Хірасіме ў наступным годзе[8].
Аднак салідарнасць руху была пастаўлена пад пагрозу, калі ў 1959 годзе арганізацыя стала актыўна ўдзельнічаць у антыамерыканска-японскім руху супраць дагавора аб бяспецы разам з левай Сацыялістычнай партыяй Японіі[9]. У 1961 годзе, калі СССР аднавіў ядзерныя выпрабаванні, камуністычнае крыло арганізацыі адмовілася іх асудзіць, што прывяло да рознагалоссяў унутры структуры[10]. Пры падтрымцы кансерватыўнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі была створана новая арганізацыя на чале з Масатосі Мацусіта, лідарам цвёрда антыкамуністычнай Партыі дэмакратычнага сацыялізму[11]. Гэтыя ўнутраныя супярэчнасці ў антыядзерных рухах прывялі да таго, што некаторыя прэфектурныя Хіданкё раскалоліся і на мясцовым узроўні, як, напрыклад, у Хірасіме, дзе была Хіданкё, якую падтрымлівала сацыялістычная партыя, і Хіданкё, якія падтрымлівала Камуністычная партыя, з аднолькавай назвай[7]. Сама агульнанацыянальная арганізацыя вырашыла не далучацца да аніякіх палітычных рухаў у 1965 годзе, пасля таго як яны сталі вельмі палітызаванымі[7].
Па стане на кастрычнік 2024 года, дзейнасць Ніхон Хіданкё ўключала[12] прапаганду адмены ядзернай зброі, высоўванне патрабаванняў дзяржаўных кампенсацый, хадайніцтвы пра дзеянні да ўрада Японіі, ААН і іншых урадаў, лабіраванне ліквідацыі ядзернай зброі і заключэння міжнароднага дагавора аб ядзерным раззбраенні, правядзенне міжнародных канферэнцый, лабіраванне прыняцця законаў супраць ядзернай зброі і ў падтрымку хібакуся, павышэнне дасведчанасці пра рэальнасць атамных бамбаванняў як у Японіі, так і за яе межамі, даследаванні, публікацыі, выставы і сходы па шкодзе ад атамных бомб, кансультацыі і падтрымку для хібакуся.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 2003 — Прэмія міру імя Шона Макбрайда[13].
- 2010 — Прэмія за грамадскую актыўнасць ад Сусветнага саміту лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру.
- 2024 — Нобелеўская прэмія міру[14].
Перад прысуджэннем Нобелеўскай прэміі міру Ніхон Хіданкё таксама намінавалася на яе ў 1985, 1994 і 2015 гадах Міжнародным бюро міру[15].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.ne.jp/asahi/hidankyo/nihon/index.html Праверана 11 кастрычніка 2024.
- ↑ Japan Confederation of A- and H-Bomb Sufferers Organizations Праверана 11 кастрычніка 2024.
- ↑ Welcome to HIDANKYO(недаступная спасылка). Japan Confederation of A- and H-Bomb Sufferers Organization (Nihon Hidankyo) website. Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2023. Праверана 31 жніўня 2007.
- ↑ Royen. Press release (англ.). NobelPrize.org (11 кастрычніка 2024). Праверана 11 кастрычніка 2024.
- ↑ Royen. Press release (англ.). NobelPrize.org (11 кастрычніка 2024). Праверана 11 кастрычніка 2024.
- ↑ Nobel Peace Prize awarded to the Japanese organisation Nihon Hidankyo of survivors of the World War II atomic bombings. telegraphindia.
- 1 2 3 被団協機能不全に 「はっちゃん」の努力 原爆を背負って(42) (яп.). 西日本新聞me. Праверана 11 кастрычніка 2024.
- ↑ ヒロシマの記録1955 9月 (яп.). 中国新聞ヒロシマ平和メディアセンター. Праверана 11 кастрычніка 2024.
- ↑ ヒロシマの記録1959 3月 (яп.). 中国新聞ヒロシマ平和メディアセンター. Праверана 11 кастрычніка 2024.
- ↑ ヒロシマの記録1961 9月 (яп.). 中国新聞ヒロシマ平和メディアセンター. Праверана 11 кастрычніка 2024.
- ↑ ヒロシマの記録1961 11月 (яп.). 中国新聞ヒロシマ平和メディアセンター. Праверана 11 кастрычніка 2024.
- ↑ 日本被団協(недаступная спасылка). www.ne.jp. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2024. Праверана 11 кастрычніка 2024.
- ↑ Seán MacBride Peace Prize — IPB
- ↑ Press release — Nobel Peace Prize 2024
- ↑ Atomic bomb survivors nominated for Nobel prize | The Japan Times. They were awarded the Nobel Peace Price in 2024.