Нічыпар Лукіч Аксючыц
Нічыпар Лукіч Аксючыц | |||
| |||
---|---|---|---|
ліпень 1931 — ліпень 1932 | |||
Прэм’ер-міністр: | Мікалай Галадзед | ||
Папярэднік: | пасада заснаваная | ||
Пераемнік: | Емяльян Жуковіч | ||
| |||
красавік 1929 — снежань 1930 | |||
Прэм’ер-міністр: | Мікалай Галадзед | ||
Папярэднік: | Сцяпан Яцкевіч | ||
Пераемнік: | Іосіф Валодзька | ||
| |||
1928 — 1929 | |||
Прэм’ер-міністр: | Мікалай Галадзед | ||
Пераемнік: | Казімір Бенек | ||
Партыя: | ВКП(б) (1920) | ||
Нараджэнне: | 13 (25) сакавіка 1892 | ||
Смерць: | невядома |
Нічы́пар Лукі́ч Аксю́чыц (25 (13) сакавіка 1892, в. Сакавічы Барысаўскага павета Мінскай губерні, Расійская імперыя, цяпер Лагойскага раёна Мінскай вобласці — ?) — беларускі дзяржаўны дзеяч, наркам гандлю і камунальнай гаспадаркі БССР, старшыня Менскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
З сялянскай сям’і.
Скончыў народнае вучылішча. З 1914 да 1917 года служыў у царскай арміі ў званні унтэр-афіцэра, удзельнічаў у Першай сусветнай вайне.
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года абраны членам палкавога салдацкага камітэта.
З кастрычніка 1917 года ў Барысаўскім выканкаме, затым у Барысаўскім ваенкамаце.
Са снежня 1918 года — старшыня Менскага валаснога камітэта.
З кастрычніка 1919 года прызначаны начальнікам Барысаўскай павятовай міліцыі, пасля камісар па харчаванню Барысаўскага раёна.
З кастрычніка 1923 года на працы ў Менску — старшыня праўлення Беларускага саюза сельскагаспадарчай і крэдытнай кааперацыі, дырэктар Белсельгасбанка ў Менску.
У 1928—1929 гадах наркам гандлю БССР, потым старшыня Менскага акруговага выканкама.
У снежні 1929 года прызначаны членам эканамічнай нарады пры СНК БССР, з лютага 1931 года — начальнік Галоўнага ўпраўлення камунальнай гаспадаркі пры СНК БССР, з ліпеня 1931 да ліпеня 1932 года — наркам камунальнай гаспадаркі БССР.
Член ЦК КП(б)Б у 1929—1932 гадах.
Паводле некаторых звестак, арыштаваны НКУС у другой палове 1930-х гадоў і асуджаны да вышэйшай меры пакарання (расстрэл).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 1. — Мн., 2004.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2.
Шаблон:Наркамы камунальнай гаспадаркі БССР Шаблон:Наркамы гандлю БССР
|
- Нарадзіліся 25 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1892 годзе
- Нарадзіліся ў Барысаўскім павеце
- Асобы
- Старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
- Народныя камісары гандлю БССР
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Рэабілітаваныя ў СССР
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны
- Народныя камісары камунальнай гаспадаркі БССР
- Члены ЦК КПБ