Ніўкі (станцыя метро)
«Ніўкі» укр.: Нивки | |
|---|---|
Святошынска-Броварская лінія | |
| Кіеўскі метрапалітэн | |
| | |
| Дата адкрыцця | 5 лістапада 1971 года |
| Ранейшыя назвы | Станказаводская, Імя Шчарбакова |
| Раён | Шаўчэнкаўскі |
| Акруга | Ніўкі, Галаганы |
| Тып | калона, мелкага залажэння |
| Тып платформаў | астраўная |
| Форма платформаў | простая |
| Даўжыня платформаў, м | 100,0 м |
| Шырыня платформаў, м | 10 м |
| Узведзена | Кіеўметрабуд |
| Выхад да вуліц | Шчэрбакоўскага, Галаганаўскай, праспекта Перамогі |
| Час адкрыцця | 05:34 |
| Код станцыі | 113 |
| Суседнія станцыі | Берасцейская і Святошын |
Святошынска-Броварская лінія
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ніўкі (укр.: Ни́вки, ⓘ) — 13-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Святошынска-Броварскай лініі паміж станцыямі «Святошын» і «Берасцейская».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Адкрыта 5 лістапада 1971 года. Назва станцыі выбрана згодна з яе размяшчэннем у гістарычнай мясцовасці Ніўкі.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Станцыя мелкага залажэння, тыпавога праекта са зборных жалезабетонных элементаў, калонная. Мае падземную залу з пасадачнай платформай астраўнога тыпу. Скляпенні залы абапіраюцца на два рады калон. Шляхавыя сцены і калоны абліцаваныя керамічнай кафлянай пліткай. Зала станцыі з двух бакоў злучана ўсходамі з падземнымі вестыбюлямі, якія выходзяць у падземныя пераходы на вуліцу Шчэрбакоўскага і праспект Перамогі. Наземныя вестыбюлі адсутнічаюць.
Абсталяванне
[правіць | правіць зыходнік]Сцены і калоны станцыі абліцаваныя вялікаразмернай абліцовачнай пліткай у сіне-зялёнай гаме, упрыгожаны раслінным арнаментам, што абумоўлена блізкасцю станцыі да Сырэцкага лесапарку. Дзверы на шляхавых сценах аформленыя керамічнымі талеркамі з выявамі на заалагічную тэматыку.
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Станцыя «Ніўкі» з’яўляецца буйным перасадачным вузлом, выконваючы стыкоўку з наземным транспартам, які ідзе на масівы Ніўкі, Вінаградар, Пушча-Вадзіцу і іншыя. Побач са станцыяй размешчаны парк «Ніўкі» і Дубовы гай.
Фотаздымкі
[правіць | правіць зыходнік]-
Платформа
-
Пасадачная платформа
-
Назва станцыі на шляхавай сцяне
-
Дзверцы на шляхавай сцяне
-
Касавая зала
Рэжым працы
[правіць | правіць зыходнік]Адкрыццё — 5:38, закрыццё — 00:10.
Адпраўленне першага цягніка ў накірунку:
- ст. «Лясная» — 5:42
- ст. «Акадэмгарадок» — 6:06
Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку:
- ст. «Лясная» — 0:12
- ст. «Акадэмгарадок» — 0:36
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Звесткі на афіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна(недаступная спасылка)
- Старонка станцыі на неафіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Архівавана 7 кастрычніка 2006.