Ніна Аляксандраўна Зельтэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Н. А. Зельтэн)
Ніна Аляксандраўна Зельтэн
Дата нараджэння 5 красавіка 1924(1924-04-05) (100 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат архітэктуры (1958)
Навуковае званне
Партыя
Член у
Узнагароды

Ніна Аляксандраўна Зельтэн (5 красавіка 1924, Баку) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1958), дацэнт (1972).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Азербайджанскі індустрыяльны інстытут у 1947 годзе. Працавала ў Белдзяржпраекце, Упраўленні па справах архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР, з 1950 па 1953 г. — галоўным архітэктарам Ліепая ЛатвССР, у ІБіА Дзяржбуда БССР, з 1969 года — выкладчык, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі архітэктуры Беларускага політэхнічнага інстытута.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1950 года. Член КПСС з 1955 года. Пражывае ў г. Мінск.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар манаграфіі «Архітэктура і планіроўка малых гарадоў Беларусі» (Мінск, 1968), мае больш за 40 публікацый у спецыяльным друку.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана дзвюма Граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1960, 1968).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Н. А. Зельтен. Архитектура и планировка малых городов Белоруссии. — «Наука и техника». — Минск, 1968. — 124 с.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]