Наталля Віктараўна Гайда
| Наталля Гайда | |
|---|---|
| Імя пры нараджэнні | Наталля Віктараўна Гайда |
| Дата нараджэння | 1 мая 1939 (86 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Прафесія | |
| Гады актыўнасці | з 1966 |
| Тэатр | |
| Прэміі | |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 8345369 |
Наталля Віктараўна Га́йда (1 мая 1939, г. Свярдлоўск) — беларуская спявачка (сапрана). Народная артыстка Беларускай ССР (1980).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла кансерваторыю ў 1966, працавала ў тэатры оперы і балета ў Свярдлоўску. З 1969 салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР, з 1970 — Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Н. Гайдзе ўласцівыя артыстызм, эмацыйнасць, яе гераіні надзелены шчырасцю, жыццярадаснасцю, жаночай прывабнасцю. Выканаўца вядучых партый у класічнай і савецкай аперэтах[1]. Сярод іх: Насця («Несцерка» Р. Суруса), Ірына, Паўлінка («Пяе „Жаваранак“», «Паўлінка» Ю. Семянякі), Стэла («Вольны вецер» І. Дунаеўскага), Чаніта («Пацалунак Чаніты») Ю. Мілюціна), Батманова («Халопка» М. Стрэльнікава), Фяніса («Мудрагелістая закаханая» А. Рабава), Зорыка, Ганна Главарыи («Цыганскае каханне» і «Вясёлая ўдава» Ф. Легара), Віялета, Марыца, Сільва («Фіялка Манмартра», «Марыца», «Сільва» І. Кальмана)[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Народная артыстка Беларускай ССР (1980).
- Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1973).
- Ордэн «Знак Пашаны» (1986).
- Прыз «Хрустальная Паўлінка» (1992).
- Лаўрэатка тэатральнай прэміі імя Л. Александроўскай (1992)
- Медаль Францыска Скарыны (1999).
- Ордэн Францыска Скарыны (2011).
- Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (5 мая 1999) — за вялікі ўнёсак у развіццё беларускага тэатральнага мастацтва, актыўную грамадскую дзейнасць[2]
- Лаўрэат трэцяй Нацыянальнай тэатральнай прэміі — за ўнёсак у развіццё тэатральнага мастацтва (Мінск, 2014)[3].
- Спецыяльны прыз V Міжнароднага конкурсу маладых артыстаў аперэты і мюзіклу імя В. Курачкіна (Екацярынбург, 2014)[4].
Зноскі
- ↑ а б в Гайда Наталья Викторовна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 133-134. — 737 с.
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 5 мая 1999 года № 650 «О награждении Н.В.Гайды Почётной грамотой Совета Министров Республики Беларусь». Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2021. Праверана 30 красавіка 2021.
- ↑ Названы обладатели наград третьей Национальной театральной премии | Культура Архівавана 17 чэрвеня 2015.
- ↑ Певица из Белоруссии получила приз жюри на конкурсе в Екатеринбурге — Российская газета. Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2015. Праверана 17 чэрвеня 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- НАТАЛЛЯ ГАЙДА. ПРЫМА Архівавана 10 сакавіка 2016.
- Наталля Гайда: «Аперэта — мая любоў…»(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 1 мая
- Нарадзіліся ў 1939 годзе
- Нарадзіліся ў Екацярынбургу
- Асобы
- Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі СССР
- Спевакі і спявачкі Беларусі
- Постаці Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра
- Лаўрэаты Нацыянальнай тэатральнай прэміі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Лаўрэаты прэміі імя Л. Александроўскай
- Уладальнікі «Крыштальнай Паўлінкі»
- Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі
- Сапрана