Наталля Мікалаеўна Эйсмант

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Н. Кірсанава)
Наталля Мікалаеўна Эйсмант
Прэс-сакратар Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
з 6 лістапада 2014
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка

Нараджэнне 16 лютага 1984(1984-02-16) (40 гадоў)
Род Эйсманты[d]
Імя пры нараджэнні Наталля Мікалаеўна Сялюн
Муж Іван Міхайлавіч Эйсмант
Адукацыя
Дзейнасць тэлевядучая, прэс-сакратарка
Месца працы
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»

Наталля Мікалаеўна Э́йсмант (у дзявоцтве – Сялюн[1], на тэлебачанні – Кірса́нава; 16 лютага 1984, Мінск, БССР) — беларуская тэлевядучая, прэс-сакратар Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 16 лютага 1984 года ў Мінску. Скончыла Мінскае музычнае вучылішча, у 2007 г. — Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра і кіно». У мінскім Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры выконвала дзіцячыя ролі[2].

З 2007 года працавала рэдактарам агенцтва тэлевізійных навін, карэспандэнтам спецыяльнага аддзела выпуску галоўнай дырэкцыі «Агенцтва тэлевізійных навін  (руск.)» Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі. Вяла выпускі мінскіх «Навін рэгіёна», выніковую інфармацыйную праграму «Панарама» і разам з мужам Іванам Міхайлавым (Эйсмантам) інфармацыйна-аналітычную праграму «Галоўны эфір»[2]. Працавала таксама ў праграме «Пра мастацтва»[3].

6 лістапада 2014 года прызначана прэс-сакратаром прэзідэнта Беларусі[4]. У пачатку 2017 г. яе функцыі былі пашыраны: паводле ўказа прэзідэнта № 40, у іх пералік былі ўключаны каардынацыя дзейнасці буйных дзяржаўных СМІ, фарміраванне праз СМІ грамадскай думкі пра дзейнасць прэзідэнта і г.д. Прэс-сакратар стаў прыраўноўвацца паводле паўнамоцтваў да памочніка прэзідэнта[5] Палітолаг Вольф Рубінчык адзначыў у сувязі з гэтым пашырэннем, што Н. Эйсмант «увойдзе, умоўна, у сямёрку самых уплывовых дзяржаўных службоўцаў, хоць дагэтуль наўрад ці трапляла ў дваццатку»[6].

Выказванні Наталлі Эйсмант пра дыктатуру як магчымы «брэнд» Беларусі, пра «запыт» на дыктатуру ў свеце, зробленыя ў сакавіку 2019 года, атрымалі ў Беларусі розгалас, былі паддадзены жорсткай крытыцы і асмяянню[7][8].

Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін[правіць | правіць зыходнік]

6 лістапада 2020 года Эйсмант была ўключана ў Чорны спіс Еўрасаюза[9]. Савет Еўрапейскага саюза прызнаў Эйсмант адказнай за каардынацыю медыя-дзейнасці Лукашэнкі, уключаючы падрыхтоўку заяў і арганізацыю публічных выступленняў, падтрымку рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку ў межах кампаніі рэпрэсій і запалохвання, якая праводзіцца дзяржаўным апаратам пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года[10]. Згодна з рашэннем ЕС, у прыватнасці, сваімі публічнымі заявамі ў абарону прэзідэнта і крытыкай актывістаў апазіцыі, а таксама мірных дэманстрантаў, зробленымі пасля прэзідэнцкіх выбараў, яна паспрыяла сур’ёзнаму падрыву дэмакратыі і вяршэнства закону ў Беларусі[11].

24 лістапада 2020 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[12]. Акрамя таго, Эйсмант у свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[13], Канада[14][15], Швейцарыя[16][17].

21 чэрвеня 2021 года таксама была ўнесена ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[18][19][20].

У 2022 годзе ў сувязі з расійскім уварваннем ва Украіну супраць Эйсмант ўвялі санкцыі Японія, Украіна і Новая Зеландыя[21][22].

Дачыненне да забойства Рамана Бандарэнкі[правіць | правіць зыходнік]

Паводле дадзеных «BYPOL», праз атрыманыя аўдыёзапісы і білінг  (укр.) нумароў мабільных тэлефонаў аб’яднанню ўдалося дакладна ўсталяваць кола асоб, якія маюць дачыненне да забойства мінчука Рамана Бандарэнкі, які памёр у шпіталі пасля таго, як быў збіты[23]. Эйсмант уваходзіць у гэты лік[24][25].

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

З 2010 года ў шлюбе з тэлевядучым Іванам Міхайлавічам Эйсмантам[26].

Зноскі

  1. https://www.samara.kp.ru/daily/27230/4358013/
  2. а б Пресс-секретарь Лукашенко: Назначение неожиданное, но в этом есть смысл Архівавана 12 сакавіка 2018.
  3. Эйсмонт Наталья Николаевна
  4. Наталья Эйсмонт назначена пресс-секретарем Президента Беларуси
  5. https://news.tut.by/economics/531785.html Архівавана 12 студзеня 2021.
  6. https://belisrael.info/?p=9806
  7. http://www.sn-plus.com/ru/page/viewpoint/9242/
  8. https://naviny.by/article/20190310/1552235912-baynet-shutit-diktatura-nash-bred Архівавана 16 красавіка 2019.
  9. ЕС ввёл санкции против Александра Лукашенко и его сына (руск.). Радио Свобода (6 лістапада 2020). Праверана 4 верасня 2021.
  10. EUR-Lex - 02012D0642-20210621 - EN - EUR-Lex (англ.). eur-lex.europa.eu. EUR-Lex  (польск.). Праверана 4 верасня 2021.
  11. Council implementing regulation (EU) 2020/1648 of 6 November 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus // Official Journal of the European Union L 370 I
  12. Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (24 лістапада 2020). Праверана 8 верасня 2021.
  13. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  14. Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List. Міністэрства міжнародных спраў Канады  (англ.) (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
  15. Belarus sanctions (англ.). Урад Канады  (польск.) (6 лістапада 2020). Праверана 8 верасня 2021.
  16. Shields, Michael; Liffey, Kevin. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  17. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях  (ням.) (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  18. Belarus Designations; Issuance of Belarus General License 3 and related Frequently Asked QuestionsМіністэрства фінансаў ЗША, 06/21/2021
  19. Treasury and International Partners Condemn Ongoing Human Rights Abuses and Erosion of Democracy in BelarusМіністэрства фінансаў ЗША, 06/21/2021
  20. EU, UK, US, Canada, roll out joint statement on sanctions against Minsk (англ.). TASS  (польск.) (21 чэрвеня 2021). Праверана 4 верасня 2021.
  21. ЕЙСМОНТ Наталія Миколаївна
  22. Russia Sanctions Regulations 2022 (англ.). New Zealand Legislation (22 лістапада 2022). Праверана 29 лістапада 2022.
  23. Месяц после гибели Романа Бондаренко. Что мы выяснили за это время? (руск.). TUT.BY (12 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2020. Праверана 12 снежня 2020.
  24. Предварительная проверка BYPOL по факту смерти Романа Бондаренко Архівавана 3 жніўня 2021.
  25. «Нет, алкоголем не пахнет вообще». BYPOL опубликовал свое расследование по факту смерти Романа Бондаренко (руск.). TUT.BY (27 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2021. Праверана 27 студзеня 2021.
  26. На свадьбе ведущих Первого канала хозяйничала милиция(недаступная спасылка)