Наталля Сцяпанаўна Чуйко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Н. С. Чуйко)
Наталля Сцяпанаўна Чуйко
Дата нараджэння 4 мая 1948(1948-05-04) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Наталля Сцяпанаўна Чуйко (4 мая 1948, Ліда) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 4 мая 1948 года ў Лідзе.

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1972 годзе. З 1972 года — архітэктар, старшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у Гроднаграмадзянпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1978 года. Пражывае ў Гродне.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: магістраль Поўнач—Поўдзень (1975), інтэрнаты з індывідуальным блокам абслугоўвання па вул. Урублеўскага (1979), 5-, 9-, 13-павярховыя жылыя дамы з убудаванымі памяшканнямі камунальна-бытавога абслугоўвання і крамай «1000 дробязяў» па вул. М. Горкага (1982), мікрараён Дзевятоўка-2 (1986, у аўтарскім калектыве), рэканструкцыя дзіцячых садкоў-ясляў па вул. М. Горкага, Савецкай плошчы (1980) у Гродне, мікрараён Паўднёва-Заходні ў Навагрудку (1974), мікрараён № 26 (1978, у аўтарскім калектыве), галантарэйная крама з навучальнымі класамі (1981) у Ваўкавыску.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]