Наталля Віктараўна Яснагародская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Н. Яснагародская)
Наталля Віктараўна Яснагародская
Дата нараджэння 29 верасня 1938(1938-09-29) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Наталля Віктараўна Яснагародская (29 верасня 1938, Ташкент) — беларускі і ўзбекскі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Ташкенцкі політэхнічны інстытут у 1961 годзе. Працавала ў Ташкенце, з 1971 года — кіраўнік групы архітэктараў у Белдзяржпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Рэспубліканская станцыя пералівання крыві ў пас. Навінкі

Асноўныя працы: рэспубліканская музычная школа імя Успенскага (1965), інтэрнат для слухачоў партшколы (1968), Палац спорту (1970, у аўтарскім калектыве) у Ташкенце, рэспубліканская станцыя пералівання крыві па Даўгінаўскім тракце, 160 у пас. Навінкі (1981), паліклініка ветэранаў партыі і працы (1983) у Мінску.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з архітэктарам Яўгенам Яснагародскім.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]