ОРКО Таўэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Orcotowerwarsaw.JPG

ОРКО Таўэр (анг. ОRCO Tower), раней FIM Tower - небаскроб у цэнтры Варшавы, на збягу вуліц Тытуса Халубінскага і Ерусалімскіх Алей.

Пабудаваны ў 1992-1996. На фоне іншых варшаўскіх небаскробаў адрозніваўся чырвоным колерам, які дамінаваў у ніжняй і тыльнай частцы будынку. 26 паверхаў. Вышыня 115 метраў. Выкарыстоўваецца як офісны будынак. Тут знаходзіцца 14 400 м2 офіснай прасторы.

Восенню 2006 новым уладальнікам будынка стаў інвестыцыйны фонд «Endurance Found», які належыць Люксебурскай фірме «ORCO Property Group».