Перайсці да зместу

Обергрупенфюрар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Обергрупенфюрар СС і генерал войскаў СС Готлаб Бергер
Обергрупенфюрар СА Курт фон Ульрых
Пагон
Пятліца (да 1942)
Пятліца (1942-45)

Обергрупенфюрар (ням.: Obergruppenführer) — званне ў СС, СА, НСКК і НСФК, якое адпавядала званню генерала роду войскаў у вермахце.

Было ўведзена ў лістападзе 1926 года, першапачаткова — у якасці вышэйшага звання ў структуры арганізацыі СС. Першым званне обергрупенфюрар атрымаў Ёзэф Берхтальд. У перыяд з 1926 года па 1936 год выкарыстоўвалася ў якасці звання вышэйшых кіраўнікоў СС.

У СА дадзенае званне насілі кіраўнікі «обергруп» (адсюль і назва) — найбуйнейшых злучэнняў, якія па колькасці набліжаліся да «групаў армій» у ваенны час. У кожную «обергрупу» ўваходзіла некалькі «груп» (якія па колькасці набліжаліся да армій). Першымі гэтае званне ў СА атрымалі Адольф Гюнляйн, Эдмунд Гайнес (намеснік Э. Рэма), Фрыц фон Краўзер, Карл Зігмунд Літцман і Віктар Лутцэ. У 1934 званне атрымалі Аўгуст Шнайдгубер і Герман Рэшны. Падчас «Ночы доўгіх нажоў» многія члены вышэйшага кіраўніцтва СА (акрамя А. Гюнляйна, В. Лутцэ і К. Літцмана) былі пакараныя, і званне не прысвойвалася у СА на працягу некалькіх гадоў, новая хваля прысваенняў звання рушыла ўслед у гады Другой сусветнай вайны.

З заснаваннем войскаў СС гэтае званне можна толькі ўмоўна прыраўнаваць да больш позняга савецкага звання генерал-палкоўніка, паколькі ў Чырвонай Арміі дадзенае воінскае званне адпавядае пасадзе камандуючага арміяй, а прамежкавых званняў паміж генерал-лейтэнантам і генерал-палкоўнікам няма. Аднак войскі СС да 1944 года не мелі фарміраванняў буйней дывізіі. Таму дадзенае званне насілі альбо камандзіры дывізій, альбо вышэйшыя кіраўнікі цэнтральнага апарата СС. Напрыклад, обергрупенфюрарам СС быў Эрнст Кальтэнбрунер.

Да 1942 года обергрупенфюрары СА і СС насілі на пятліцах тры дубовых ліста і адну зорку. З 1942 года ў СС замест адной ўвялі дзве зоркі (у СА знак адрознення застаўся ранейшым). Змяненне знакаў адрознення вышэйшых фюрараў (генералаў) СС у красавіку 1942 года было выклікана увядзеннем звання оберстгрупенфюрар і жаданнем уніфікаваць колькасць зорачак на пятліцах і на пагонах, якія насіліся на ўсіх іншых відах формы, акрамя партыйнай, паколькі з павелічэннем колькасці часцей войскаў СС усё часцей узнікалі праблемы з карэктным распазнаннем званняў СС звычайнымі ваенаслужачымі Вермахта.

У выпадку прызначэння ўладальніка гэтага звання на пасаду ваеннай (з 1939 года) або паліцэйскай (з 1933 года) службы ён атрымліваў дубліруючае званне ў адпаведнасці з характарам службы:

  • обергрупенфюрар СС і генерал паліцыі — ням.: SS Obergruppenführer und General der Polizei
  • обергрупенфюрар СС і генерал войск СС — ням.: SS Obergruppenführer und General der Waffen-SS

У прыватнасці, згаданы Э. Кальтэнбрунер насіў дубліруючае званне генерала паліцыі. У сілу рэзкага пашырэння войскаў СС у 1941—1942 гадах некаторыя групенфюрары і обергрупенфюрары перайшлі ў структуру войскаў СС з паліцэйскімі дублюючымі званнямі.

Званне обергрупенфюрар атрымалі 109 чалавек, у тым ліку 2 венгры (Фекецэхалмі і Рускай). Гельдарф[1] быў разжалаваны і пакараны за ўдзел у змове супраць Гітлера, 5 чалавек (Шварц, Дэлюге, Дзітрых, Гаўзер і Вольф)[2] былі павышаны да оберстгрупенфюрара.

Спіс обергрупенфюрараў СС

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Існуе памылковае меркаванне, што афіцыйна Гельдарф нібыта не быў у СС, але ў яго было званне генерала паліцыі, што адпавядала званню обергрупенфюрар СС і пятліцы обергрупенфюрара на зялёным фоне (ОРПО). На самай справе з 1933 года Хельдорф паралельна з атрадамі СА ўзначальваў і атрады СС у Патсдаме, а акрамя таго, з 1936 года па ўказе Гімлера ўсе старэйшыя афіцэры паліцыі парадку (ОРПО) пачынаючы са звання падпалкоўніка атрымалі дадатковыя аналагічныя званні СС. Магчыма дадзенае памылковае меркаванне тлумачыцца тым, што Гельдарф не меў дадатковага звання генерала войскаў СС, але ж ён не быў на фронце і не камандаваў падраздзяленнем (дывізіяй або корпусам) войскаў СС, а ўзначальваў паліцыю парадку ў Берліне.
  2. «Schutzstaffel der NSDAP. (SS-Oberst-Gruppenführer — SS-Standartenführer). Stand vom 9.November 1944». Herausgegeben vom SS-Personalhauptamt. Berlin 1944. Gedruckt in der Reichsdruckerei. Стар. 7.
  3. а б 01.01.1933 атрымаў чын обергрупенфюрар СА
  4. 20.04.1942 павышаны да оберстгрупенфюрара СС
  5. 1933/07/26 атрымаў чын обергрупенфюрара СА
  6. 01.08.1944 павышаны да оберстгрупенфюрара СС
  7. а б 18.12. 1931 атрымаў чын групенфюрара СА
  8. 15.03.1932 атрымаў чын групенфюрара СА
  9. 27.07.1934 атрымаў чын обергрупенфюрара СА
  10. з 09.11.1937 таксама обергрупенфюрар СА
  11. з 1936 таксама обергрупенфюрар СА
  12. з 09.11.1943 таксама обергрупенфюрар СА
Малодшае званне
Групенфюрар
Обергрупенфюрар Оберстгрупенфюрар