Оберфюрар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Оберфюрар СС Іаахім Румар

О́берфюрар (ням.: Oberführer) — званне, уведзенае ў нацысцкай партыі яшчэ ў 1921 годзе. У структуру арганізацыі СС (так званыя Агульныя СС) уведзена ў 1932 годзе, у якасці звання кіраўніка структурнай адзінкі СС Абшніт (ням.: Abschnitt). Абшніт меў назву па назве тэрыторыі, на якой ён размяшчаўся. Хутчэй яго можна назваць гарнізонам, чым брыгадай ці дывізіяй. Абшніт у сваім складзе меў звычайна тры Штандара (SS Standarte) і некаторая колькасць спецыяльных падраздзяленняў (аўтамабільныя, сапёрныя, медыцынскія і т.п.).

У войсках СС і паліцэйскіх структурах оберфюрары СС на ўсіх відах формы, акрамя партыйнай, насілі пагоны оберста (ням.: Oberst, палкоўніка) гэтак жа, як і штандартэнфюрары СС, але, насуперак распаўсюджанай памылцы, гэта званне не магло быць умоўна супастаўлена воінскаму званню палкоўнік. У рэчаіснасці гэта званне было прамежкавым паміж званнямі старэйшых афіцэраў і генералаў і, тэарэтычна, адпавядала пасадзе камандзіра брыгады СС, оберфюрары СС камандавалі як айнзацгрупамі і «туземнымі» дывізіямі СС, укамплектаванымі мясцовымі нацыяналістамі і нацыстамі, так і кадравымі нямецкімі дывізіямі Вафен СС, прыкладам чаго могуць быць оберфюрары Фрыдрых-Вільгельм Бок і Хельмут Дзёрнер. У асабістых зносінах штандартэнфюрараў СС іншыя ваеннаслужачыя і служачыя паліцыі як правіла называлі «палкоўнікамі», у той час як оберфюрараў — выключна па званні СС. У структуры НКУС было падобнае званне старэйшы маёр дзяржаўнай бяспекі.

Спецыяльнае званне оберфюрар як штаб-афіцэрскае выкарыстоўвалася ў некаторых напаўваенных фарміраваннях, напрыклад у службе папярэджання пра налёты (ням.: Luftschutz-Warndienst) у ППА рэйха, службе дапамогі (ням.: Sicherheits- und Hilfsdienst) і інш.

Знакі адрознення СС-Оберфюрар Вафен-СС

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Малодшае званне
Штандартэнфюрар
Оберфюрар Старэйшае званне
Брыгадэфюрар