Обі-Ван Кенобі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Обі-Ван Кенобі

Алек Гінэс у ролі Обі-Вана Кенобі
Дзейнасць Джэдай-майстар, Член Вышэйшага Савета джэдаяў, Вышэйшы генерал-джэдай
Родная планета Карусант
Раса чалавек
Пол мужчына
Рост 182 см
Валасы каштанавыя, у старасці сівыя
Вочы блакітныя
Зброя сіні светлавы меч
Транспартны сродак Лёгкі перахопнік Дэльта-7 тыпу «Эфірная фея», Лёгкі перахопнік Дэльта-7B тыпу «Эфірная фея», Лёгкі перахопнік Эта-2 тыпу «Актыс»
Прыналежнасць Джэдай
Акцёр Юэн Мак-Грэгар і Алек Гінэс

Обі-Ван Кенобі (англ.: Obi-Wan Kenobi) — персанаж сусвету Зорных войнаў легендарны рыцар-джэдай. Обі-Ван разам, як і Дарт Вейдэр, Ёда, R2-D2 і C-3PO, адзін з выбітнейшых герояў усёй кінасагі «Зорныя войны», таксама вядомы як «перамоўшчык» за свае выдатныя дыпламатычныя якасці.[1]. Ён з’яўляецца ў тым ці іншым выглядзе ва ўсіх шасці частках фільму. У першай трылогіі ролю Бена Кенобі згуляў Алек Гінэс, а ў новай трылогіі ролю маладога Обі-Вана згуляў Юэн Мак-Грэгар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У новай трылогіі[правіць | правіць зыходнік]

Юэн Мак-Грэгар у ролі Обі-Вана Кенобі ў фільме «Эпізод II: Атака клонаў»

Обі-Вана вучыў майстар-джэдай Квай-Гон Джын. У канцы першага фільму малады джэдай забівае Дарта Мола, магутнага сітха, якога падаслаў Дарт Сідыус. У гэтай жа бойке гіне яго настаўнік, Квай-Гон Джын. Перад смерцю ён просіць, каб Обі-Ван працягнуў навучанне Энакіна. Пасля смерці свайго настаўніка Кенобі сам становіцца настаўнікам для маленькага хлопчыка Энакіна Скайуокера і такім чынам выконвае апошні запавет настаўніка. У другім эпізодзе Обі-Вану Рада джэдаяў дае заданне знайсці таго, хто стаіць за замахам на жыццё Падмэ. Пошукі прыводзяць яго на планету Джэанозіс. Там ад Графа Дуку, цёмнага джэдая, Обі-Ван даведваецца жахлівую тайну. Дуку паведамляе Кенобі, што Рэспублікай даўно кіруе сам Дарт Сідыус, аднак Обі-Ван не можа паверыць у гэта, але ў той жа момант у душы рыцара-джэдая ўзнікае недавер да канцлера Палпаціна. У трэцім эпізодзе паміж Кенобі і Энакінам узнікае сапраўдны канфлікт. Обі-Ван Кенобі ўсё больш адчувае, што Дуку меў рацыю, калі казаў, што Рэспублікай кіруе сітх. У той жа час Энакін не хоча чуць нічога дрэннага пра канцлера. Ён цалкам яму давярае і ліча сваім старым сябрам. У канцы фільму Палпацін зацягвае Энакіна на цёмны бок Сілы і здраджвае дэмакратыі, ён знішчае старую Галактычную рэспубліку. Энакін, здрадзіўшы ордэну, пачынае ваяваць супраць джэдаяў. Дарт Сідыус наракае яго Драт Вейдэр. Обі-Ван, Ёда і астатнія джэдаі, каторым пашанціла выжыць, сыходзяць у выгнанне. Обі-Ван адпраўляецца на планету пяскоў — Татуін. Там ён прысвячае жыццё ахове Люка Скайуокера, сына Энакіна Скайуокера, народжанага ад Падмэ.

У арыгінальнай трылогіі[правіць | правіць зыходнік]

У арыгінальнай трылогіі Обі-Ван — гэта старык, які жыве на планеце Татуін у выгнанне. Мясцовым жыхарам ён больш вядомы як старык Бэн. Яго лічаць дзіваком. У пачатку чацвёртага эпізоду Бэн выратоўвае Люка ад нападу на яго пясочных людзей. Обі-Ван распавядае Люку, што яго бацька быў вялікім джэдаем і ўручае бацькоўскі светлавы меч. Калі Люк Скайуокер, Хан Сола і Чубака прыбываюць на Зорку смерці і адпраўляюцца на ратаванне прынцэсы Леі, Обі-Ван, рызыкуючы сабой, прабіраецца да пульта кіравання прыцягваючым прамянём. Яго былы вучань Дарт Вейдэр адчувае прысутнасць былога настаўніка на баявой станцыі. Ён адпраўляецца на пошукі свайго старога настаўніка, а цяпер галоўнага ворага. Пад час бойкі Дарт Вейдэр забівае Обі-Вана, але ў момант забойства стары рыцар-джэдай яднаецца з Сілай і яго цела знікае. Вейдэр быў моцна збянтэжаны гэтым, што дапамагло Хану, Леі і Люку збегчы са станцыі. Такмі чынам Обі-Ван ахвяраваў сабой дзеля жыцця Люка Скайуокера і Леі. У канцы 4 эпізоду Люк знішчае Зорку смерці, але за імгненне да гэтага ён чуе голас Обі-Вана, які гаворыць яму сканцэнтравацца на Сіле. Гэтая парада дапамагае Люку трапна стрэліць па рэактару станцыі. У пятым фільму дух Обі-Вана ізноў з’яўляецца Люку на ледзяной планеце Хот. Ён раіць Скайуокеру ляцець на планету Дагоба, дзе жыве магістр Ёда, каб працягнуць навучанне і стаць сапраўдным джэдаем. На працягу шостай часткі Обі-Ван з’яўляецца некалькі разоў, апошні раз ён разам з Ёдам і Энакінам Скайуокерам з’яўляюцца перад Люкам у самым канцы фільму, як знак таго, што джэдаі вярнуліся.

Зброя[правіць | правіць зыходнік]

Светлы бок Сілы і сіні светлавы меч.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]