Огі і тараканы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Огі і тараканы
фр.: Oggy et les Cafards
Тып анімацыйны серыял[d] і тэлесерыял
Жанр буфанада[d]
Рэжысёр

Аліўе Жан-Мары

Томас Забо
Стваральнік Жан-Іў Раймбаўд[d]
Кампазітар Юг Ле Барс
Эрве Лавандзье
Студыя Gaumont Multimedia, Xilam (c 2012 года)
Краіна Flag of France.svg Францыя, Flag of Canada.svg Канада
Лік сезонаў 4
Лік серый 268
Тэлеканал
Трансляцыя с 6 верасня 1998
…5 6 7 → Неверагодныя прыгоды ката
IMDb ID 0213363
Афіцыйны сайт

Огі і тараканы (фр.: Oggy et les Cafards) — французскі мультыплікацыйны камедыйны серыял, што выпускаўся кампаніяй Gaumont Multimedia з 1998 па 2008 год з перапынкам на 5 гадоў.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Кот Огі жыве ў двухпавярховым доме ў прыгарадзе, любіць спакой і бавіць час на пуфе перад тэлевізарам або смачна есці. Але суседзі, з якімі Огі змушаны дзяліць жытло — тры тараканы з перакручаным пачуццём гумару, і яны робяць яго жыццё невыносным. Уласна кажучы, галоўная іх мэта — завалодаць халадзільнікам, у якім захоўваецца ўся ежа.

Мультфільм адносіцца да жанру камедыі, дзе выкарыстоўваюць для гэгаў гвалтоўныя дзеянні над персанажамі: удары, штурхялі, класічныя мультыплікацыйныя прыёмы накшталт скідання на галаву суперніка цяжкіх прадметаў (Буфанада); вельмі часта выкарыстоўваюцца выбуховыя рэчывы. Аднак часам серыял прымае характэрныя рысы камедыі палажэнняў ці камедыі характараў.

Асноўныя персанажы[правіць | правіць зыходнік]

Каты[правіць | правіць зыходнік]

  • Огі (Oggy) — галоўная дзейная асоба, лагодны кот-абываталь, крыху ленаваты, сентыментальны рамантык. Ён шануе простыя радасці жыцця: тэлевізар, мяккі пуфік, смачную ежу. Любіць слухаць музыку. Аддае перавагу класіцы і кацінай папсе — гурт «Miaow Sisters» (эпізод «The Dictator»). Любіць салодкае, любіць і ўмее гатаваць. Мае пры сабе асабістую зброю — мухабойку, якой у большасці выпадкаў ляпае сваіх катаў-тараканаў пасля кожнай іх выхадкі.
  • Джэк (Jack) — стрыечнік Огі. Кахае Моніку, сястру апошняга. З’яўляецца поўнай процілегласцю сваяку: суровы, запальчывы, схільны да гвалту, пазбыты сентыментальнасці прагматык. Найчасцей менавіта Джэк робіцца ініцыятарам чарговай «акцыі адплаты» супраць тараканаў, якая нярэдка прыводзіць да страшных вынікаў. Джэк жыве паблізу ад Огі і часта гасцюе ў яго, а часам застаецца начаваць. Кіруе ўласным монстр-трак. Былы вайсковец.

Тараканы[правіць | правіць зыходнік]

Імёны тараканам дадзены ў гонар удзельнікаў амерыканскага рок-гурта Ramones:

  • Джоўі (Joey) — самаабвешчаны лідар тараканаў, часта выконвае роля мазгавога цэнтра групы. Самы маленькі з тройцы. Вочы рознага колеру (левы — жоўты, правы — ружовы, часам чырвоны). Больш знаходлівы і разумны.
  • Дзідзі (DeeDee) — вечна галодны, усёедны таракан з зялёнымі вачамі. Самы дурны з тройцы. Яго апетыт яму непадуладны, і часта робіцца крыніцай непрыемнасцей для ўсёй тройцы (ці для яго аднаго). Тым не менш, і ў яго ў галаве часам узнікаюць сякія-такія цікавыя ідэі (а ў многіх серыях ён дзеяў як самастойны персанаж). У эпізодзе «Les frites» з’еў апошні астатні кавалачак бульбы фры, ведаючы, што вынікам для яго стане падзенне з высокіх усходаў. Таксама еў шпалеры з малюнкам у выглядзе рыбак у эпізодзе «Le clone d’Oggy». Таксама ён выдатна спявае.
  • Маркі (Marky) — худы і высокі таракан з ружавымі (чырвонымі) вачамі. Самы высокі і забіяцкі ў кампаніі. Пакутуе ад вельмі непрыемнага паху з рота, што, тым не менш, не замінае яму быць абыходлівым сэрцаедам. Яго хобі — запрашаць дзяўчын на спатканні (нават лялек). Свае любоўныя перамогі адзначае ў адмысловым нататніку. Таксама нярэдка выступаў у якасці самастойнага персанажа.

Другарадныя персанажы[правіць | правіць зыходнік]

  • Боб (Вob) — бульдог, сусед Огі. Любіць з’есці костачкі са сваёй міскі. Часам робіцца ахвярай нявінных ці хваравітых жартаў з боку Огі і Джэка. Прыкладам у эпізодзе «Hide and sick» Боб увесь час атрымвае шпрыцы з лекамі для Огі з-за чхання самага Огги. Не любіць, калі суседзі аказваюцца на яго тэрыторыі, завошта ўвесь час б’е катоў і тараканаў (але нярэдка дастаецца і яму), часам і сам не супраць застукаць суседзяў за якой справай. Хоць часам ён выяўляў да суседа развагу, прыкладам, калі жыў у доме Огі. У некаторых серыях паказаны як працоўны, прыкладам працаваў ахоўнікам у клубе ці афіцэрам паліцэйскай акадэміі. У чацвёртым сезоне роля Боба больш пашырана.
  • Моніка (Monica) — сястра Огі, сяброўка Джэка. Любіць экстрэмальныя віды спорту. Упершыню з’яўляецца ў серыі «Love & Kisses». Увесь час катаецца на роліках.
  • Бабуля Огі — з’яўляецца толькі ў трох эпізодах («Бабуля прыехала», «Бабуля Огі» і «Падводныя непрыемнасці»). Звычайна сядзіць у крэсле-каталцы і здаецца спакойнай, але, калі бачыць тараканаў у ёй прачынаюцца энергія і сілы, яна робіцца спрытнай і ўступае ў бой з нахабнымі і дакучлівымі сужыцелямі свайго ўнука.
  • Алівія (Olivia) — сяброўка і суседка Огі, якая з’явілася ў серыі «Olivia», прысутнічае на працягу ўсяго 4 сезона. Вясёлая і жыццярадасная, не любіць сядзець на месцы. Але ў адрозненне ад Монікі не любіць экстрым. Не трывае жорсткасці. Любіць чытаць і хадзіць на спатканні з Огі. У серыі «Oggy is getting married!» выходзіць замуж за Огі. Да тараканаў ставіцца больш-менш памяркоўна і нярэдка звяртаецца да іх за дапамогай.
  • Піт (Pit) — бульдог, сусед Огі па квартале. З’явіўся ў адной серыі «Olivia». Па характары выяўна бачна, што ён падобны да Боба. Вельмі любіць накачваць свае цягліцы.

Супрацьстаянне[правіць | правіць зыходнік]

Прычына супрацьстаяння, што ўсталявалася паміж Огі і тараканамі, традыцыйна не раскрываецца, аднак дакладна вядома, што яно працягваецца даволі працяглы перыяд часу: Огі пакутаваў ад выхадак тараканаў, яшчэ, калі быў кацянём (прыкладам, у эпізодзе «Petit, petit, petit» Огі змяншае сябе да памераў таракана і трапляе ў міжаконне, дзе знаходзіць соску са сваім імем і ўспамінае, як тараканы адабралі яе ў яго). Праўда палягае ў тым, што, як і прынята ў падобнага роду адносінах любові-нянавісці, Огі прывязаны да тараканаў (а яны, у сваю чаргу, да яго), і нярэдка яны ядналі свае высілкі для рашэння агульных цяжкасцей. Пазбыўшыся ад іх (эпізод «La solitude»), Огі па сканчэнні часу пачынае пакутаваць ад нуды і нават спрабуе імітаваць іх выхадкі самастойна, праслухоўваючы пры гэтым дыктафонны запіс іх смеху.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]