Перайсці да зместу

Ода

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

О́да (ад стар.-грэч.: ᾠδή «песня») — жанр лірычнай паэзіі і музыкі; верш у гонар якой-небудзь асобы ці гістарычнай падзеі, напісаны ў паэтычным, урачыстым стылі.

Узнікла ў Старажытнай Грэцыі, дзе одамі называлі лірычныя песні, што выконваліся хорам у час танцаў.

Выдатнымі одапісцамі былі старажытнагрэчаскі Піндар, старажытнарымскі Гарацый, у заходнееўрапейскай паэзіі — П. Рансар, Ф. Малерб, Ж. Б. Русо, Э. Лебрэн. У рускай паэзіі пачынальнік оды — В. Традзьякоўскі.

У сярэдзіне і другой палове ХІХ ст. ода не развівалася.

На пачатку ХХ ст. ода адрадзілася. Эвалюцыя оды ішла ў кірунку набліжэння да грамадзянскай лірыкі, прасякнутай пафасам услаўлення. У гэты час ода ўвайшла ў беларускую паэзію: «Украіна» Я. Купалы, «Краіне Саветаў», «Да дня 20-й гадавіны Кастрычніка» Я. Коласа.

Нярэдка паэты выносяць слова «ода» ў назвы твораў: «Ода балгарскай кухні» Н. Гілевіча, «Ода трактарнаму заводу» Х. Жычкі, «Ода Еве» П. Макаля, «Ода пешаходу» П. Панчанкі, «Ода прозе» М. Стральцова.

У сучаснай паэзіі развіваецца сатырычная ода: «Ода квітанцыі» А. Вярцінскага, «Ода футбольнаму мячу» Н. Гілевіча.