Ойген Палянскі
| | ||||||||||||||||
| Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
| Нарадзіўся |
17 сакавіка 1986[1] (39 гадоў) |
|||||||||||||||
| Грамадзянства | ||||||||||||||||
| Рост | 183 см | |||||||||||||||
| Вага | 80 кг | |||||||||||||||
| Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
О́йген Паля́нскі (польск.: Eugen Polanski), народжаны Багуслаў Эўгеніюш Палянскі (польск.: Bogusław Eugeniusz Polański; нар. 17 сакавіка 1986[1], Сасновец, Польская Народная Рэспубліка) — былы польскі футбаліст, паўабаронца. У 2011—2014 гадах выступаў за нацыянальную зборную Польшчы. Акрамя польскага мае і нямецкае грамадзянства.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 17 сакавіка 1986 года ў Сасноўцы (Польшча).
У трохгадовым узросце з бацькамі пераехаў у нямецкі горад Фірзен непадалёк ад мяжы з Нідэрландамі, дзе пачаў займацца футболам. Выступаў за аматарскі клуб «Канкордыя» з Фірзена, а ў 1994 годзе быў прыняты ў акадэмію мёнхенгладбахскай «Барусіі». Пасля 10 гадоў навучання дэбютаваў у асноўным складзе пад кіраўніцтвам Дзіка Адвакаата: 12 лютага 2005 года ў матчы Бундэслігі супраць «Вердэра» ён выйшаў на замену на 81-й хвіліне замест Пера Клюге. Гэта быў, дарэчы, яго адзіны матч у сезоне 2004—2005 гадоў, а ў сезоне 2005—2006 гадоў Ойген згуляў ужо 21 гульню. 19 лістапада 2005 года ён забіў першы гол у Бундэслізе ў браму леверкузенскага «Баера», што прынесла камандзе нічыю 1:1. У 2006 годзе клуб заняў 10-е месца, а праз год і зусім прымудрыўся вылецець у Другую Бундэслігу. У сезоне 2007—2008 гадоў Палянскі згуляў 9 матчаў, а затым пакінуў клуб.
Новай камандай у яго кар’еры стаў іспанскі «Хетафэ», у які яго запрасіў Віктар Муньяс. Палянскі перайшоў у іспанскую каманду і дэбютаваў у Ла Лізе 28 сакавіка 2008 года ў матчы супраць «Атлетык Більбаа», які «Хетафэ» перамог з лікам 1:0. Улетку на правах арэнды Ойген адправіўся ў «Майнц 05», а пасля сезона 2009—2010 гадоў і зусім падпісаў афіцыйны кантракт з клубам на 4 гады[2].
Нацыянальная зборная
[правіць | правіць зыходнік]У 2001—2005 гадах Палянскі выступаў за розныя зборныя Германіі, а ў 2005—2008 гадах ён выступаў за зборную да 21 года і быў ейным капітанам. Аднак з 2011 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Польшчы.
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Багуслаў Яўген Палянскі вымушаны быў змяніць сваё імя пры атрыманні нямецкага пашпарта, паколькі таго патрабавала нямецкае заканадаўства, гэта значыць нямецкага аналага славянскаму імя Багуслаў не існуе, таму цяпер яго імя — Ойген Палянскі[3]. У ліпені 2011 года ён атрымаў польскі пашпарт, які дазволіў яму гуляць за зборную Польшчы, але не памяняў імя і нават захаваў нямецкае грамадзянства.
Асабіста сябе лічыць больш па менталітэце немцам, чым палякам[4]. Сям’я: жонка Караліна, дзеці Тыма (2003) і Лука (4 лістапада 2008)[5]. З 2009 года жыве ў Бінгене-на-Райне[6]. Валодае нямецкай, польскай і іспанскай мовамі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Eugen Polanski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Polanski erhält Vertrag in Mainz bis 2014
- ↑ Polanski: Zrobię wszystko, żeby kibice byli ze mnie dumni(недаступная спасылка). przegladsportowy.pl
- ↑ Eugen Polanski: chyba bardziej czuję się Niemcem niż Polakiem
- ↑ Polanski will der neue Schuster werden(недаступная спасылка). bild.de
- ↑ Irgendwann bin ich wieder bei Borussia(недаступная спасылка). bild.de
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ойген Палянскі- Профіль на fussballdaten.de
- Профіль на transfermarkt.de
- Нарадзіліся 17 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Ігракі ФК Барусія Мёнхенгладбах
- Ігракі ФК Хетафэ
- Ігракі ФК Майнц 05
- Ігракі ФК Гофенгайм
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Футбалісты Германіі
- Футбалісты Польшчы
- Ігракі зборнай Польшчы па футболе