Перайсці да зместу

Ойстынс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Ойстынс
13°04′00″ пн. ш. 59°32′00″ з. д.HGЯO
Краіна
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 48 м[1]
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 1 471 чал. (2012)
Паказаць/схаваць карты


Ойстынс (Барбадас)
Ойстынс
Ойстынс


Мапа

Ойстынс[2] (англ.: Oistins) — горад у Барбадасе. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы ўзбярэжжа акругі Крайст-Чэрч, яе адміністрацыйны цэнтр.

Назва «Ойстынс», верагодна, з’яўляецца скажэннем ад «Остын» (Austin) — адзін з першых землеўладальнікаў у гэтай мясцовасці, якога Рычард Ліган, адзін з першых гісторыкаў Барбадаса, апісваў як «дзікага, вар’яцкага, п’янага чалавека, распусныя і экстравагантныя паводзіны якога зрабілі яго вядомым на востраве».

Імя Остын (Oistin) вядома з аналаў гісторыі Ірландыі і Шатландскага высакагор’я. Імаверна, гэта гаэлізацыя скандынаўскага імя Торстэйн. Імя Остын выкарыстоўваецца ў Ірландыі і сёння.[3][4][5]

Ойстынс вядомы як месца падпісання Ойстынскага пагаднення (Хартыі Барбадаса), якое, верагодна, было падпісана ў карчме «Русалка» (Mermaid’s Inn) 17 студзеня 1652 года. Гэта пагадненне павінна было афіцыйна завяршыць баявыя дзеянні паміж каланіяльнымі пасяленцамі Барбадаса і Англійскай садружнасцю за права Барбадаса гандляваць з Нідэрландамі (Рэспублікай Сямі Злучаных Правінцый) і інш. Пазней у Ойстынсе размясціліся англіканская парафіяльная царква Хрыстовай Царквы, бальніца Крайст-Чорч і былая падводная станцыя берагавой аховы Барбадаса. Непадалёк ад Ойстынса і суседняга аэрапорта пражывалі рабочыя праекта HARP.

Пад канец XX стагоддзя ў Ойстынсе зарадзілася традыцыя, калі турысты разам з мясцовымі жыхарамі збіраюцца па пятніцах на «Рыбную пятніцу» (Fish Fry) і «лайм» (lime — сяброўскія пасядзелкі). У гэты час працуюць кіёскі з ежай і напоямі, дзе прадаюць рыбу на грылі або смажаную ў фрыцюры і вырабы мясцовых рамеснікаў пад музыку і танцы. Гатэлі, некалькі пляжаў.

Пляж у Ойстынсе размешчаны на звычайнай траекторыі пасадкі самалётаў, якія заходзяць на пасадку, і таму з’яўляецца папулярным месцам для авіяспотынгу. Невялікі порт з прычалам для караблёў, якія дастаўляюць паліва на Барбадас.[6]

Зноскі

  1. ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2). — карта Барбадаса
  3. ↑ О’Кліры, Міхаіл (сакавік 2003). The Annals of Ireland by the Four Masters: Translated into English by Owen Connellan. ISBN 9780940134775. {{cite book}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  4. ↑ Glenhest - Gleann Oistín. Праверана 4 снежня 2011.
  5. ↑ Oistin Mac Bride. Праверана 4 снежня 2011.
  6. ↑ Automated Manifest System Seaport Code: 27210.