Олафсборг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Замак
Олафсборг
шведск.: Olofsborg
61°51′49″ пн. ш. 28°54′04″ у. д.HGЯO
Краіна  Фінляндыя
Горад Саванліна
Заснавальнік Эрык Тот
Дата заснавання 1475
Дата пабудовы XV стагоддзе
Сайт kansallismuseo.fi/… (фін.)
kansallismuseo.fi/… (шведск.)
kansallismuseo.fi/… (англ.)
kansallismuseo.fi/… (руск.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

О́лавінліна (фінск.: Olavinlinna) або О́лафсбо́рг (шведск.: Olofsborg) — першая шведская крэпасць, пабудаваная з разлікам на супрацьстаянне агнястрэльнай артылерыі. Размешчана ў муніцыпалітэце Саванліна правінцыі Паўднёвае Сава на скалістым востраве паміж азёрамі Хаапавесі і Піхлаявесі, злучанымі з залівам возера Сайма.

Пад абаронай замка ўзнікла паселішча, у 1639 якое годзе стала горадам Нюслат (Нейшлат).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Олавінліна на фінскай марцы, прысвечанай 500-годдзю крэпасці, 1975

Замак Св. Олафа быў закладзены па загадзе рэгента Эрыка Тота ў 1475 г. на выпадак вайны з Вялікім Княствам Маскоўскім, якое толькі што далучыла да сябе Ноўгарад. Тот імкнуўся скарыстацца разладам на ўсходзе для таго, што замацавацца на тэрыторыі на ўсход ад руска-шведскай мяжы, усталяванай Арэхаўскім мірам.

Схема замка

Замак быў узведзены на возеры, пасярод заблытанай сеткі вадаёмаў і пратокаў, якія абцяжарылі б аблогавыя мерапрыемствы. Першапачаткова крэпасць была названа шведамі Нюслат (шведск.: Nyslott, што значыць «новы замак»). Мяркуючы па асаблівасцях ваеннай архітэктуры, будаўнікі замка былі запрошаны ў Фінляндыю з Рэвеля, дзе ў той час ішло ўзвядзенне новых гарадскіх умацаванняў. Будаўнічыя працы працягваліся да канца XV стагоддзя.

У XVI стагоддзі гарнізон замка складаў не менш за 200 чалавек, што рабіла яго найбольш грозным фарпостам шведскага валадарства на ўсходзе, нароўні з Выбаргскім замкам. Олафсборг з гонарам вытрымаў аблогі рускіх войскаў падчас войнаў 1495-97 і 1554-57 гг.

Пасля выхаду Швецыі з Кальмарскай уніі крэпасць засталася ў руках шведаў. З часам вакол замка вырасла паселішча, якое атрымала назву Саванліна. Гандаль ішоў добра, і ў 1639 г. паселішча атрымала статус горада.

Падчас Паўночнай Вайны крэпасць Олавінліна стала адноц з асноўных перашкод на шляху рускіх войскаў углыб Швецыі. Нягледзячы на гэта, 28 ліпеня 1714 г. гарнізон Олавінліны здаўся рускім войскам. У 1721 годзе па ўмовах Ніштацкага мірнага дагавора крэпасць была вернута Швецыі. Мяжа зноў прайшла ад Олавінліны на той жа адлегласці што і да Сталбоўскага мірнага дагавора ў 1617 г.

Падчас чарговай руска-шведскай вайны рускія войскі 6 жніўня 1742 года зноў падышлі да Олавінліны. Гарнізон крэпасці складаўся толькі з сотні чалавек і ўжо праз праз два дні склаў зброю. У 1743 г. быў заключаны Абаскі мір, паводле якога крэпасць адышла да Расіі разам з усім рэгіёнам Саванліна.

Крэпасць сёння[правіць | правіць зыходнік]

Начное падсвятленне Олафсборга

У наш час Олавінліна як самы паўночны каменны замак Сярэднявечча — адзін з буйных турыстычных цэнтраў Фінляндыі. У сценах крэпасці дзейнічаюць музеі, прысвечаныя гісторыі замка і праваслаўнаму іканапісу.

З 1912 года ў крэпасці праходзіць Саванлінскі оперны фестываль. Першыя фестывалі, арганізаваныя фінскай опернай спявачкай Айна Актэ, насілі назву пеўчых свят. З 1967 года оперныя фестывалі праводзяцца штогод.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]