Олтушскае
| Олтушскае возера | |
|---|---|
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 158,5[1] м |
| Даўжыня | 2,6 км |
| Шырыня | 1 км |
| Плошча | 2,19 км² |
| Аб’ём | 0,0021 км³ |
| Даўжыня берагавой лініі | 8,3 км |
| Найбольшая глыбіня | 3 м |
| Сярэдняя глыбіня | 0,9 м |
| Гідралогія | |
| Салёнасць | каля 0,14 ‰ |
| Празрыстасць | 0,8 м |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
Олтушскае возера, Олтуш — возера ў Беларусі, у Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці, у басейне ракі Маларыта, за 13 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Маларыта, паміж вёскамі Олтуш і Ланская.
Плошча паверхні возера 2,19 км². Даўжыня 2,6 км, найбольшая шырыня 1 км, даўжыня берагавой лініі 8,3 км. Найбольшая глыбіня каля 3 м, сярэдняя 0,9 м. Аб’ём вады ў возеры 2,1 млн м³. Плошча вадазбору 302 км².
Катлавіна возера тыпу азёр-разліваў, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад і мае карытападобную форму. Схілы катлавіны і берагі нізкія і забалочаныя. Дно плоскае, высланае сапрапелем, у прыбярэжнай частцы на ўсходзе возера — пяскамі і апясчаненымі адкладамі. Возера эўтрофнае. Значна зарастае падводнай расліннасцю. Прыбярэжная расліннасць распаўсюджваецца да адлегласці 80—100 м ад берага возера. Праз сетку меліярацыйных каналаў возера злучаецца з ракой Маларыта, азёрамі Арэхаўскае і Дварышчанскае (Малое).
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, плотка, карась, лінь і іншыя віды рыб. Зафіксаваны доўгапалы рак (Astacus leptodactylus)[2].
Зноскі
- ↑ Ліст карты M-34-12. Выданне 1985 г. Стан мясцовасці на 1973—1983 гг. (руск.)
- ↑ Длиннопалый рак — хозяйственно ценный объект промысла и аквакультуры: практикум для студентов специальности «Биология» с дополнительными специальностями / Составитель: Н. А. Лебедев. — Мозырь: УО «МГПУ им. И. П. Шамякина», 2008. −50 с. Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Навуменка Л. Б. Олтушскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — С. 42. — 599 с. — 10 000 экз.
- Олтушскае возера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 433.
