Перайсці да зместу

Ольдржых Велен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ольдржых Велен
Oldřich Velen
Імя пры нараджэнні Ольдржых Волек
Дата нараджэння 15 верасня 1921(1921-09-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 мая 2013(2013-05-04)[1][2][…] (91 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр, тэлеакцёр, тэатральны акцёр, кінаакцёр
IMDb ID 0892435

О́льдржых Ве́лен (чэшск.: Oldřich Velen), пры нараджэнні Ольдржых Волек (чэшск.: Oldřich Volek; 15 верасня 1921, Брно-Тураны, Чэхаславакія — 4 мая 2013[5]) — чэшскі акцёр. Тэлегледачам вядомы дзякуючы паспяховаму тэлесерыялу «Не судзіце Славакію» паводле аднайменнай кнігі Здэнека Галушкі, дзе ён выканаў адну з галоўных роляў разам з папулярным славацкім акцёрам Ёзэфам Кронерам.

Скончыўшы гімназію і кансерваторыю ў Брно, пэўны час гуляў у тэатры ў Чэшскіх Будзяёвіцах, які пазней быў гвалтоўна пераселены нацыстамі ў Табар. Падчас нацысцкай акупацыі Ольдржых Велен пэўны час быў увязнены ў Коўніцкім інтэрнаце (Брно), які ў часы Другой сусветнай вайны выконваў функцыі асноўнай мараўскай вязніцы брненскага гестапа.

Цягам шаснаццаці гадоў працаваў у тэатры ў Оламаўцы, некалькі гадоў быў таксама членам акцёрскага калектыва кінастудыі Barrandov Studio, выступаў у легендарным Тэатры на балюстрадзе[cs] ў Празе.

Быў вельмі паспяховым акцёрам, за сваё жыццё згуляўшы ў амаль 300 фільмах, у тым ліку ў 5 серыях серыяла «Хамяк у начной кашулі» і ў 5 серыях «Вяртання Арабелы».

Зноскі

  1. а б в Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. а б Oldřich Velen // Encyklopedie dějin města Brna — 2004.
  3. а б Velen, Oldřich, 1921-2013 // Olomouc City Library regional database Праверана 26 верасня 2024.
  4. а б Vědecká knihovna v Olomouci Oldřich Velen // REGO Праверана 1 красавіка 2024.
  5. Zemřel herec Oldřich Velen z Arabely (чэшск.)(недаступная спасылка). Kultura. Borgis, a.s. (2 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 6 ліпеня 2018.