Ольстэрскі ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Ольстэрскі ўніверсітэт
англ.: Ulster University
University of Ulster logo.svg
University of Ulster, Belfast - geograph.org.uk - 1545012.jpg
Арыгінальная назва англ.: Ulster University
Заснаваны 1865
Год рэарганізацыі 1984
Размяшчэнне Ольстэр
Сайт ulster.ac.uk
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Ольстэрскі ўніверсітэт (англ.: Ulster University) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Ольстэр у Паўночнай Ірландыі.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Гэта буйнейшы універсітэт у Паўночнай Ірландыі і другі па велічыні універсітэт на востраве Ірландыя пасля Ірландскага федэральнага нацыянальнага ўніверсітэта.

Заснаваны ў 1968 годзе як Ольстэрскі новы універсітэт, ён аб'яднаўся з Ольстэрскім політэхнічным універсітэтам у 1984 годзе, аб'яднаўшы чатыры паўночнаірландскія кампусы ў Белфасце, Колрэйне, Дэры і Джорданстаўне. Універсітэт мае філіялы ў Лондане і Бірмінгеме, а таксама шырокія магчымасці дыстанцыйнага навучання.

Універсітэт мае адзін з самых высокіх паказчыкаў далейшага навучання і працаўладкавання ў Вялікабрытаніі: больш за 92 % выпускнікоў працуюць або вучацца праз шэсць месяцаў пасля заканчэння ВНУ. Універсітэт з'яўляецца членам Асацыяцыі універсітэтаў Садружнасці, Еўрапейскай асацыяцыі універсітэтаў, універсітэтаў Ірландыі і універсітэтаў Вялікабрытаніі.

Cтруктура[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт мастацтва, гуманітарных і грамадскіх навук
  • Факультэт вылічальнай тэхнікі і навакольнага асяроддзя
  • Факультэт навук аб жыцці і здароўі
  • Бізнес-школа

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]