Олі Рэн
| Олі Рэн | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Olli Rehn | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Эркі Лііканен | ||||||
| Пераемнік | Вівіян Рэдзінг (камісар па развіцці інфармацыйнага таварыства); Гюнтэр Ферхойген (камісар па пытаннях прадпрымальніцтва і прамысловасці) |
||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Гюнтэр Ферхойген і Янез Потачнік | ||||||
| Пераемнік | Штэфан Фюле | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Хаакін Альмунія | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
31 сакавіка 1962 (64 гады) Мікелі, Фінляндыя |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | лютэранства[1] | ||||||
| Партыя |
|
||||||
| Член у | |||||||
| Адукацыя | Макалестэр-каледж, Сент-Пол, Мінесота (бакалаўрыят), Хельсінкскі ўніверсітэт (магістратура) | ||||||
| Навуковая ступень | доктар філасофіі | ||||||
| Узнагароды | |||||||
| Сайт | ollirehn2024.fi | ||||||
Олі Ільмары Рэн, часам Олі Рэн (фінск.: Olli Ilmari Rehn; нар. 31 сакавіка 1962 года, Мікелі, Фінляндыя) — фінскі і еўрапейскі палітык, еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння ў 2004-2010, еўрапейскі камісар па фінансах з 2010 года.
Скончыў бакалаўрыят Макалестэр-каледжа ў Сент-Поле, штат Мінесота (вывучаў эканоміку, міжнародныя адносіны і журналістыку) і Хельсінкскі ўніверсітэт, дзе стаў магістрам палітычных навук. Уступіў у Партыю цэнтра, займаў там розныя кіруючыя пасады, быў членам фінскага парламента.
У 1995 годзе Рэн стаў членам Еўрапарламента. У 2004 годзе на кароткі час стаў камісарам па пытаннях прадпрымальніцтва і інфармацыйнага грамадства ў камісіі Рамана Продзі, тэрмін дзеяння якой мінаў у тым жа годзе. Свае паўнамоцтвы Олі Рэн дзяліў з прадстаўніком Янам Фігелем. У лістападзе 2004 года Рэн быў прызначаны камісарам па пытаннях пашырэння Еўрасаюза. На гэтай пасадзе Рэн вёў перамоўныя працэсы з прэтэндэнтамі на ўступленне ў Еўрасаюз, у 2007 годзе ў Еўрасаюз увайшлі Румынія і Балгарыя. Далейшае пашырэнне, на думку Рэна, павінна закрануць перш за ўсё заходнюю частку Балканскага паўвострава - у прыватнасці, Харватыя павінна ўвайсці ў Еўрасаюз не пазней за 2012 год.
- ↑ Konttinen J. Körtti, juutalainen, muslimi – HS selvitti kansanedustajien uskonnolliset vakaumukset — 2015. Праверана 5 жніўня 2025.
- Нарадзіліся 31 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1962 годзе
- Дактары філасофіі
- Кавалеры Вялікага крыжа нарвежскага ордэна Заслуг
- Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі 2 класа
- Камандоры ордэна Трох Зорак
- Асобы
- Нарадзіліся ў Мікелі
- Еўрапейскія камісары
- Дэпутаты Еўрапарламента ад Фінляндыі
- Выпускнікі Хельсінкскага ўніверсітэта
- Палітыкі Фінляндыі