Норд Еўрапеан Банк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Онербанк)
Норд Еўрапеан Банк
Заснаванне 2009
Сайт nebbank.by

Закрытае акцыянернае таварыства «Норд Еўрапеан Банк» (ЗАТ «Н.Е.Б. Банк») — былы камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Банк працаваў, у асноўным, з юрыдычнымі асобамі. Рэгіянальная сетка адсутнічала. Меўся галаўны офіс у г.Мінску[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Створаны ў кастрычніку 2009 года пад назвай ЗАТ «Онербанк», як банк са 100% замежным (іранскім) капіталам. У жніўні 2010 года ў дачыненні да Онербанк былі ўведзеныя аднабаковыя санкцыі Міністэрства фінансаў ЗША па прычыне таго, што банк кантралюецца іранскімі банкаўскімі структурамі.

У студзені 2013 года ў выніку чатырох здзелак было прададзена 15 млн. акцый ЗАТ «Онербанк» (100% акцыянернага капіталу) за 5,1 млн. EUR. У банка цалкам змяніліся ўласнікі. Трыо іранскіх банкаў (Bank Refah Kargaran, Bank Saderat Iran, Bank Toseeh Saderat Iran / Export Development Bank of Iran) прадалі свае долі рэзідэнту Германіі Х.М.Танха (пасля здзелкі ён стаў уладальнікам 94% акцый банка) і беларускаму ПГУП "Іст Трэйд кампаніі "(6% акцый)[2].

У сувязі са зменамі, якія адбыліся ў структуры ўласнікаў, і па рашэнні новых акцыянераў, ЗАТ «Онербанк» перайменавана ў закрытае акцыянернае таварыства "Норд Еўрапеан Банк" (скарочаная - ЗАТ "Н.Е.Б. Банк")[3].

Ліквідацыя[правіць | правіць зыходнік]

15 верасня 2016 года ў сувязі са зменай умоў фінансавага рынку акцыянеры банка прынялі рашэнне аб ліквідацыі Банка.

27 верасня 2016 года ў Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь прадаставіў згоду на ліквідацыю закрытага акцыянернага таварыства «Норд Еўрапеан Банк». Адначасова ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь у ЗАТ «Н.Е.Б. Банк» адклікана спецыяльны дазвол (ліцэнзія) на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці[4].

Зноскі

  1. Информация о банке Норд Европеан Банк(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2017. Праверана 20 жніўня 2017.
  2. Онербанк переименован в Норд Европеан Банк(недаступная спасылка)
  3. ЗАО "Онербанк" переименовано(недаступная спасылка)
  4. О ликвидации ЗАО «Н.Е.Б. Банк» Архівавана 1 мая 2017.