Опера-балет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адна з першых опер-балетаў — «Галантная Еўропа  (руск.)» А. Кампра  (руск.), ліст з выдання 1698 года, Парыж

Опера-балет (фр.: opera-ballet) — музычна-тэатральны жанр, у якім дзеянне раскрываецца сродкамі вакальнага і харэаграфічнага мастацтваў. Танцы ў оперы-балеце альбо служаць фонам дзеяння, суправаджаючы вакальныя эпізоды, альбо ўтвараюць самастайныя сцэны, якія дапаўняюць і развіваюць дзеянне вакальных эпізодаў. Спевы і танцы ў оперы-балеце раўнапраўныя, хоць у асобных канкрэтных творах можа быць перавага ў той ці іншы бок.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Склаўся ў Францыі на мяжы 1718 ст. Яе вытокі ў прыдворным балеце  (руск.) 16 стагоддзя, камедыях-балетах, створаных Ж. Б. Люлі разам з Мальерам і інш.

Оперы-балеты вылучаюцца маляўнічасцю і дэкаратыўнасцю.

Звычайна ўключаюць пралог і 3-4 карціны, сюжэтна амаль не звязаныя, падпарадкаваныя толькі агульнай ідэі твора, у іх танцы чаргуюцца з рэчытатывамі, арыямі, ансамблямі і іншымі опернымі формамі. У адрозненне ад прыдворных балетаў і лірычных трагедый з алегарычнымі і міфалагічнымі сюжэтамі ў операх-балетах часта ўвасоблены вобразы рэальных асоб. У операх-балетах 1718 стагоддзя пераважаў дывертысментны пачатак.

Найбольш яскравыя ўзоры опер-балетаў створаны А. Кампра  (руск.)Галантная Еўропа  (руск.)», 1697; «Венецыянскі карнавал  (руск.)», 1699), Ж. Ф. РамоГалантная Індыя  (руск.)», 1735; «Святкаванні Гебы  (англ.)», 1739, і інш.).

У 19 — 20 стст. опера-балет не атрымала значнага распаўсюджвання. М. М. Фокін паставіў у выглядзе оперы-балета «Залатога пеўніка  (руск.)» М. Рымскага-Корсакава (1914, Рускі балет Дзягілева  (руск.)). Сярод іншых твораў 19 — 20 ст.: «Перамога Вакха» А. Даргамыжскага (1848), «Млада» М. Рымскага-Корсакава (1890), «Снежная каралева» М. Раўхвергера  (руск.) (1965), «Тэатр цудаў» Х. В. Хенцэ (1948, 2-я рэд. 1965), «Давід Сасунскі» Э. Аганесяна  (руск.) (1976), «Вій» В. Губарэнкі  (руск.) (1980).

На Беларусі оперы-балеты ставіліся ў прыватнаўласніцкіх тэатрах сярэдзіны 18 стагоддзя, у т.л. «Шчаслівае няшчасце» Ф. У. Радзівіл у Нясвіжскім тэатры Радзівілаў (1752).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]