Перайсці да зместу

Оравілская плаціна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Оравілская плаціна
Краіна
Месцазнаходжанне
Адкрыццё 1968
Вышыня 230 м
Уласнік California Department of Water Resources[d]
Сайт water.ca.gov/Prog… (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Оравілская плаціна (англ.: Oroville Dam) — збудаванне на рацэ Фетэр  (англ.) на ўсход ад горада Оравіл, штат Каліфорнія, ЗША; утварае вадасховішча Оравіл. Земляны насып плаціны дасягае вышыні 235 метраў, дамба з’яўляецца самай высокай у ЗША.

Будаўніцтва было ініцыявана ў 1961 годзе, земляны насып завершаны ў 1967, само будаўніцтва ў 1968 годзе. Плаціна ўрачыста адкрыта 4 мая 1968 года.

Аварыя 2017 года

[правіць | правіць зыходнік]
Разбурэнне асноўнага вадаскіда, 11 лютага 2017 года
На заднім плане бачны паток вады праз грэбень аварыйнага вадаскіда

Дамба абсталявана асноўным і аварыйным вадаскідамі. Аварыйны вадаскід ніколі не выкарыстоўваўся. Пачынаючы з 2006 года, на асноўным вадаскідзе дамбы назіраліся нязначныя парушэнні цэласнасці.[3] Тым не менш, вадаскід прызнаваўся прыдатным да эксплуатацыі.

У пачатку лютага 2017 года ўзровень вадасховішча пачаў хутка расці ў сувязі з моцнымі дажджамі[4][5]. Было прынята рашэнне пачаць актыўны скід вады.[6] 7 лютага 2017 года пачалося разбурэнне бетоннага жолаба асноўнага вадаскіда і размыванне асадкавых парод вакол вадаскіда. Да 10 лютага размыў вырас да 90 метраў у шырыню, 150 метраў у даўжыню і 14 метраў у глыбіню. Тым не менш, скід вады працягнуўся ў сувязі з перапаўненнем вадасховішча. Пачалася падрыхтоўка да переліву вады праз грэбень аварыйнага вадаскіда плаціны. 11 лютага вада пайшла праз грэбень аварыйнага вадаскіда, і пачалася эрозія грунтавога падмурка пад аварыйным вадаскідам[7][8]. Эрозія апынулася вышэй за чакаемую, і 12 лютага было прынята рашэнне аб эвакуацыі насельніцтва ніжэй па плыні, якое магло пацярпець у выпадку размыву і разбурэння сценак аварыйнага вадаскіда[9]. Для зніжэння рызыкі дадаткова павялічылі паток праз асноўны вадаскід, і да вечара 12 лютага ўдалося спыніць паток праз грэбень. Тым не менш, захоўваецца рызыка поўнага разбурэння асноўнага вадаскіда і страты кантролю над дамбай.

Да 13 лютага было эвакуявана 188 тыс. чалавек[10]. Падмурак аварыйнага вадаскіда пачалі засыпаць мяшкамі з пяском і камянямі з верталётаў для зніжэння рызыкі размыцця пры магчымых паўторных перахлёстах[11].

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  2. National Inventory of Dams — 1975.
  3. Oroville Dam: Feds and state officials ignored warnings 12 years ago
  4. Рост узроўня вады паводле дадзеных Дэпартамента водных рэсурсаў ЗША
  5. Узровень вады вадасховішча паводле дадзеных Дэпартамента водных рэсурсаў ЗША
  6. Расход вады вадасховішча паводле дадзеных Дэпартамента водных рэсурсаў ЗША
  7. Владимир Смирнов (2017-02-13). "«Власти знали об опасности»: как в сети реагируют на разрушающуюся плотину в Калифорнии"(руск.). RT. Праверана 2017-02-14.
  8. "В интернете появилась прямая трансляция с аварийной плотины в Калифорнии"(руск.). Інтэрфакс. 2017-02-13. Праверана 2017-02-14.(руск.) , Інтэрфакс (2017-02-13). Праверана 14 лютага 2017.
  9. "В окрестностях самой высокой дамбы в США объявили эвакуацию"(руск.). bbc.com. 2017-02-13. Праверана 2017-02-14.(руск.) , bbc.com (2017-02-13). Праверана 14 лютага 2017.
  10. Schmidt, Samantha and Hawkins, Dave (2017-02-13). "'NOT a drill': 188,000 evacuated, emergency declared, as Calif's massive Oroville Dam threatens floods". Washington Post. Праверана 2017-02-13.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
  11. "Tons Of Rocks Bolster Failing Oroville Dam Spillway". CBS Bay Area. 2017-02-13. Праверана 2017-02-13.