Ораўскі Град

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Замак
Ораўскі Град
славацк.: Oravský hrad
Ораўскі Град з самалёта.
Ораўскі Град з самалёта.
49°15′42″ пн. ш. 19°21′32″ у. д.HGЯO
Краіна Славакія
Месцазнаходжанне Ораўскі Подзамак, Раён Долны Кубін, Жылінскі край
Тып будынка замак
Архітэктурны стыль раманскі/готыка, цяпер — рэнесанс/неаготыка
Першае згадванне 1267
Дата заснавання XIII стагоддзе
Сайт Афіцыйны сайт

Ораўскі Град (Славакія)
Ораўскі Град
Ораўскі Град

О́раўскі Град (славацк.: Oravský hrad) — адзін з найпрыгажэйшых замкаў Славакіі. Знаходзіцца на скале над Оравай (112 м) ля вёскі Ораўскі Подзамак.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Замак ствараўся шляхам паступовага развіцця з XII ст. па XX ст.

Археалагічныя даследаванні сведчаць, што людзі засялялі гэтую мясцовасць яшчэ ў дагістарычныя часы, а ў IX ст. тут упершыню з’явіліся славяне.

У пачатку XII ст. уся Карпацкая вобласць была пад панаваннем Каралеўства Венгрыя. Венгерскі кароль Бела IV у якасці ўзнагароды за службу дараваў сваім падначаленым зямлю і абавязваў будаваць на ёй у абарончых мэтах каменныя замкі. У перыяд яго валадарства ў яго ўзнік канфлікт з сынам Іштванам V, які патрабаваў ад бацькі падзелу зямель. У выніку канфлікту Бела IV перадаў сыну землі на ўсход ад ракі Дунай, дзе быў пабудаваны Ліптаўскі замак. Пазней пачалося будаўніцтва і Ораўскага Града.

Ораўскі рэгіён адносіўся да Зволенскага жупанства, якім у той перыяд кіраваў жупан Міка Балаш. Прынята лічыць, што менавіта Міка Балаш разам з сынамі пабудаваў цытадэль на самай вяршыні скалы на беразе ракі Оравы. У будучым цытадэль стала найвышэйшым узроўнем Ораўскага Града. Ораўская цытадэль Мікі Балаша была часткай ланцуга замкаў, якія выконвалі ролю абарончых збудаванняў паўночных памежных тэрыторый Венгерскага каралеўства. У прыватнасці, гарнізон Ораўскай цытадэлі ажыццяўляў ахову гандлёвых шляхоў з Венгрыі ў Польшчу ўздоўж ракі Оравы. Тут таксама знаходзіўся адміністрацыйны цэнтр Зволенскага жупанства.

Першыя пісьмовыя згадкі аб Ораўскім замку датуюцца 1267 г., калі венгерскі кароль Бела IV атрымаў Ораўскі замак ад Мікі Балаша ў абмен на паселішчы Варын, Жыліна і Сучаны. На працягу трох наступных стагоддзяў Ораўскі Град заставаўся ўласнасцю венгерскіх каралёў, якія прызначалі для кіравання замкам кашталяна.

Кароль Мацьяш I Корвін атрымаў замак у канцы XV ст. ад Пэтара Комараўскага.

Пачынаючы з 1441 г. кашталянам Ораўскага замка, а таксама і жупанам Ораўскага рэгіёна быў Пэтар Комараўскі. У канцы XV ст. ён перадаў замак венгерскаму каралю Мацьяшу I Корвіну, атрымаўшы за яго 8000 залатых дукатаў. Мацьяш I Корвін лічыў замак гарантам бяспекі ўсёй тэрыторыі Ораўскага рэгіёна і вырашыў мадэрнізаваць Град. За часы яго панавання ў замку быў пабудаваны жылы палац у стылі рэнесанс, які быў названы ў гонар караля, а таксама адбыліся іншыя будаўнічыя і земляныя працы. У 1490 г. Мацьяш I Корвін знянацку памёр ва ўзросце 47 гадоў. Яго смерць выклікала анархію ў Венгерскім каралеўстве, што паспрыяла нападу Асманскай імперыі на Венгрыю. Падчас бітвы ля Мохача ў жніўні 1526 г. аб’яднаныя венгерска-чэшска-харвацкія войскі пацярпелі паразу, а войскі султана Сулеймана занялі Сярэднедунайскую раўніну, разбурыўшы пры гэтым венгерскую сістэму памежных крэпасцей. Аднак туркі не здолелі заваяваць Ораўскі замак. Скарыстаўшыся аслабленым станам Венгерскага каралеўства, Габсбургі захапілі ўладу ў Венгрыі. Ораўскі Град спадабаўся Фердынанду Габсбургскаму, які вырашыў правесці яго мадэрнізацыю. У 1534 г. Фердынанд перадаў замак разам з пасадай жупана Яну Дубаўцу, які інтэнсіўна заняўся яго рэканструкцыяй. З 1540 г. па 1543 г. яму удалося пабудаваць у замку дзве вартавыя вежы (заходнюю і ўсходнюю) і палац з жылымі пакоямі, які пазней сталі называць у яго гонар Палацам Яна Дубаўца. Ян Дубавец таксама пабудаваў Другую браму, абсталяваўшы яе байніцамі і падаючым мостам, павялічыў колькасць вартавых у гарнізоне, павысіўшы такім чынам абараназдольнасць ніжняга ўзроўню замка. Пасля смерці Яна Дубаўца кіраванне замкам перайшло да Вацлава Седлніцкага.

Юрай Турза — прадстаўнік роду Турзаў, які атрымаў Ораўскі Град у валадаранне.

У 1556 г. Ораўскі Град бярэ ў доўгачасовую арэнду Францішак Турза, заплаціўшы за гэта 18 338 залатых дукатаў. Варта адзначыць, што род Турзаў з’яўляўся адным з найбагацейшых і самых уплывовых родаў Венгерскага Каралеўства. Францішак Турза працягнуў рэканструкцыю замка, якую пачаў Ян Дубавец, скіраваўшы яе галоўным чынам на паляпшэнне ўмоў пражывання і павышэнне абароннай моцы замка. Да заходняй абароннай сцяны ніжняга ўзроўню замка Францішак Турза прыбудаваў комплекс жылых памяшканняў, якія пазней былі названыя Палацам Юрая Турзы. Ён пабудаваў Трэцюю браму, а ў Архіўнай вежы і ў аб’ектах, якія размяшчаліся на найвышэйшым узроўні замка, замяніў усе драўляныя часткі на каменныя. Унутры Палаца Яна Дубаўца, які знаходзіцца на сярэднем узроўні замка, Францішак Турза загадаў зрабіць насценны роспіс сцен і правесці рэканструкцыю інтэр’ераў пакояў, а ў двары гэтага ўзроўню выкапаць калодзеж, які стаў забяспечваць вадою ўсе часткі замка. Францішак Турза памёр у 1574 г. Кіраваць сядзібай стаў яго сын Юрай Турза, які працягнуў справу бацькі. Ён скончыў будаўніцтва Палаца Турзы, пабудаваў у замку капліцу, а насупраць яе — жылы дом святара. Трэцюю і Другую брамы з паўднёвага боку ён злучыў паміж сабою ў выглядзе бастыёна з вялікай тэрасай, на якой вартавыя ў выпадку нападу на замак размяшчалі гарматы. Стварэннем Першай уваходнай брамы з падаючым мостам і ўмацаваннем сцен паміж брамамі Юрай Турза завершыў працы па рэканструкцыі Ораўскага Града, ператварыўшы яго ў добра абароненую крэпасць. У 1606 г. кіраўнік Венгрыі Рудольф II перадаў Ораўскі Град Юраю Турзу ў валадаранне ў якасці падзякі за падаўленне паўстання Іштвана Бочкаі. Такім чынам Ораўскі Град стаў сямейнай сядзібай роду Турзаў. Юрай Турза меў 7 дачок і 1 сына — Імрыха, які і стаў спадкаемцам замка. Аднак Імрых праводзіў палітычную лінію, якая моцна адрознівалася ад палітыкі яго бацькі: падчас паўстання Габара Бетлена ён стаў дапамагаць паўстанцам і нават ад іх імя праводзіў у Мікулаве перамовы з манархам. У тым жа годзе Імрых памёр у Мікулаве ва ўзросце 23 гадоў. Найхутчэй, ён быў атручаны. На ім спынілася мужчынская бытчанска-ораўская лінія роду Турзаў.

Музей[правіць | правіць зыходнік]

Адчынены цэлы год, акрамя красавіка.

Slovakia Oravsky Podzamok.jpg Oravsky castle.jpg Hrad zo zapadu.jpg
Ораўскі Град Уваход у замак Ораўскі Град узімку

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]