Орган (біялогія)
Jump to navigation
Jump to search
Орган (стар.-грэч.: ὄργανον - «інструмент») — адасобленая сукупнасць розных тыпаў клетак і тканак, якая выконвае пэўную функцыю ў жывым арганізме.
Орган ўяўляе сабой функцыянальную адзінку ў межах арганізма, адасобленую ад іншых функцыянальных адзінак дадзенага арганізма. Органы аднаго арганізма звязаны ў сваіх функцыях паміж сабой такім чынам, што арганізм з'яўляецца сукупнасцю органаў, якія часта аб'ядноўваюцца ў розныя сістэмы органаў.
Органам завецца толькі тая сукупнасць тканак і клетак, якая мае ўстойлівае становішча ў межах арганізма і чыё развіццё прасочваецца ў межах эмбрыёгенеза (органагенез).
Органная арганізацыя клетак і тканак уласціва як для жывёл, так і для раслін і грыбоў.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Орган (біялогія)- Органы чалавека
- Сістэмы органаў жывёл
- Сістэмы органаў чалавека
|
| Гэта пачатак артыкула па біялогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. Гэту зацемку па магчымасці варта замяніць больш дакладнай. |