Ордас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Плато Ордас.

Ордас — пустыннае плато на паўночным захадзе вялікай лукавіны р. Хуанхэ ў Кітаі. На поўдні пераходзіць у Лёсавае плато. Вышыня 1100—2500 м (на захадзе да 3015 м). Плошча каля 95 тыс. км².

Складзена пераважна з пясчанікаў. Паверхня ўяўляе сабой чаргаванне слаба расчлянёных узгоркападобных узвышшаў і паніжэнняў, у якіх салёныя азёры, саланчакі, месцамі забалочаныя. Каля паловы тэрыторыі ўкрыта бугрыстымі пяскамі.

Клімат рэзка кантынентальны, умераны. Сярэдняя тэмпература студзеня 10 °C, ліпеня 23 °C, ападкаў за год 100—150 мм на паўночным захадзе, 300—400 мм на паўднёвым усходзе.

Пустынная і паўпустынная расліннасць, сухія стэпы.

Качавая жывёлагадоўля. Радовішчы каменнага вугалю, нафты, соды.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]