Ордэн «Георгі Дзімітроў»
Ордэн «Георгі Дзімітраў» | |||
---|---|---|---|
Орден «Георги Димитров» | |||
|
|||
Арыгінальная назва | Орден «Георги Димитров» | ||
Краіна | НРБ | ||
Тып | ордэн | ||
Каму ўручаецца | балгарскім і замежным грамадзянам за выключныя заслугі, а таксама асобам, якія ганараваны ганаровых званняў Героя НРБ і Героя Сацыялістычнай Працы | ||
Дата заснавання | 17 чэрвеня 1950 | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Першае | 1950 | ||
Колькасць | каля 4000 | ||
Характарыстыкі | |||
Памеры |
вышыня: 45 мм шырыня: 42 мм матэрыял: золата |
||
Чарговасць узнагарод | |||
Малодшая | Ордэн «Чырвоны Сцяг» | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ордэн «Георгі Дзімітраў» (балг.: Орден «Георги Димитров») — узнагарода Народнай Рэспублікі Балгарыі. Ордэн быў заснаваны 17 чэрвеня 1950 года ўказам Прэзідыума Народнага сходу і меў адну ступень. Першым яго кавалерам стаў В. Чарвенкаў, міністр-старшыня НРБ у 1950 годзе.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аўтарам першапачатковага праекта ордэна быў скульптар К. Лазараў. Частковыя змены ў праект унёс мастак-гравёр А. Адабашан. Да 1952 года ордэн вырабляўся ў прыватным атэлье, затым — на Дзяржаўным манетным двары.
У сярэдзіне залатога ордэнскага знака размешчаны медальён чырвонай эмалі з рэльефным бюстам Георгія Дзімітрова звернутым налева. Медальён акружаны белым кантам. У ніжняй частцы ордэна размешчана стужка чырвонай эмалі з надпісам «ГЕОРГИ ДИМИТРОВ». Медальён акружаны дзвюма пшанічнымі снапамі, у верхняй частцы знаходзіцца маленькая пяціканцовая зорка чырвонай эмалі. У ніжняй частцы — серп і молат чырвонай эмалі.
Памеры знака — 45х42 мм. Ордэн меў дзве разнавіднасці: самыя першыя выпускі 1950 года не мелі пяцівугольнай калодкі і мацаваліся да адзення з дапамогай наразнога штыфта ці шпількі. Затым ордэн стаў насіцца на пяцівугольнай калодцы, абцягнутай цёмна-чырвонай стужкай з чырвонымі палоскамі па краях.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Петров Т. Ордени и медали в България. — София. 1998. (балг.)