Ордэн «За храбрасць» (Балгарыя)
Ордэн «За храбрасць» | |||
---|---|---|---|
Орден «За храброст» | |||
|
|||
Арыгінальная назва | Орден «За храброст» | ||
Краіна | Балгарыя | ||
Тып | ордэн | ||
Дата заснавання |
царскі: 1 студзеня 1880 года[1] рэспубліканскі: 13 чэрвеня 2003 года[2] |
||
Статус | уручаецца | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая |
княжацкая няма царская Ордэн Святых Роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія рэспубліканская мае асаблівы статус |
||
Малодшая |
княжацая і царская Ордэн Святога Аляксандра рэспубліканская мае асаблівы статус |
||
![]() |
Ордэн «За храбрасць» (балг.: Орден «За храброст».) — дзяржаўная ўзнагарода Княства, а з 1908 года — Царства Балгарыі. Ордэн быў уведзены Указам князя Аляксандра Батэнберга 1 студзеня 1880 года для заахвочвання вайскоўцаў, якія праявілі мужнасць і гераічнасць на полі боя.
Ордэн быў скасаваны 15 верасня 1946 года, пасля запанавання ў Балгарыі камуністычнага ўрада, аднак узнагароджаныя раней атрымлівалі знакі да 1950 года. Яго змяніў падобны рэспубліканскі ордэн, які існаваў у трох ступенях.
13 чэрвеня 2003 года з некаторымі змяненнямі ордэн быў адноўлены ў ранейшым выглядзе і сёння з’яўляецца дзяржаўнай узнагародай Рэспублікі Балгарыі.
Ордэн «За храбрасць»[правіць | правіць зыходнік]
Ордэн «За храбрасць» — самы першы балгарскі ордэн, таксама з’яўляўся найвышэйшай узнагародай Княства Балгарыі аж да 1908 года, калі Балгарыя была агалошаная незалежным царствам, і быў уведзены ордэн Святых Роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія, які стаў новай найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай.
Палажэнне аб узнагародзе[правіць | правіць зыходнік]
Ордэн прызначаецца для ўзнагароджвання вайскоўцаў, якія паказалі мужнасць, гераізм і здзейснілі подзвігі на полі боя. Ордэн уручаецца толькі ў ваенны час.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Ордэн «За храбрасць» мае чатыры асноўныя ступені, адну спецыяльную ступень і чатыры ступені крыжа. Ордэн мае Вялікі крыж, 4 ступені і 2 класа, для ўзнагароджвання афіцэраў, а таксама 4 жаўнерскія ступені. Вайсовым святарам і музыкам, якія праявілі адвагу і самаахвяраванне на поле боя, вручалась узнагарода без мячоў:
Узнагароджванне праводзілася паслядоўна, з 4-ай да 1-ай ступені.
Вялікі крыж ордэна «За храбрасць»[правіць | правіць зыходнік]
Мог уручацца толькі вярхоўнаму балгарскаму правіцелю. Существуют пяць эмісій, различающихся між сабой.
- Першая Батэнбергаўская эмісія 1886 год
- Другая Батэнбергаўская эмісія
- Першая Фердынандаўская эмісія
- Другая Фердынандаўская эмісія
- Трэцяя Фердынандаўская эмісія
I ступень Ордэна «За храбрасць»[правіць | правіць зыходнік]
Існуе чатыры эмісіі. Уручаўся балгарскім і замежным генералам, гэтак жа як і кіраўнікам іншых краін. Усяго ўзнагароджана 32 чалавекі, ад імператара Аляксандра II да маршала Фёдора Талбухіна[3].
II ступень Ордэна «За храбрасць»[правіць | правіць зыходнік]
Існуе дзве эмісіі. Уручаецца генералам, якія камандуюць баявымі злучэннямі не менш за дывізію.
III ступень I класа Ордэна «За храбрасць»[правіць | правіць зыходнік]
Існуе тры эмісіі. Уручаўся камандуючым ад брыгады да дывізіі.
III ступень II класа Ордэна «За храбрасць»[правіць | правіць зыходнік]
Існуе пяць эмісій. Уручаўся старшаму афіцэрскаму саставу (ад капітана да палкоўніка). У выключных выпадках малодшым афіцэрам.
IV ступень I класа Ордэна «За храбрасць»[правіць | правіць зыходнік]
Існуе сем эмісій. Уручаўся сярэдняму і малодшаму афіцэрскаму саставу.
IV ступень II класа Ордэна «За храбрасць»[правіць | правіць зыходнік]
Існуе дзесяць эмісій. Апошняя за балгара-нямецкую вайну 1944—1945 гадоў. Уручаўся малодшаму афіцэрскаму саставу.
Воінскі крыж «За храбрасць»[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароды для «ніжніх чыноў», гэта значыць сяржантаў і радавых, былі ўведзены адначасова з афіцэрскімі. I і II ступені былі пазалочаныя, а III і IV ступені — пасрэбраныя. Акрамя таго, воінскія крыжы былі менш за афіцэрскія па памеру (33—34 мм), з больш вузкай жычкай. Ступені адрозніваліся паміж сабой наяўнасцю ці адсутнасцю банта на стужцы.
- Воінскі крыж «За храбрасць» I ступені
пазалочаны з бантам
1912 Балканскія войны, 1915 Першая міравая вайна, 1915 (1917) Першая міравая вайна
- Воінскі крыж «За храбрасць» II ступені
пазалочаны без банта
1912 Балканскія войны, 1915 Першая міравая вайна, 1915 (1917) Першая міравая вайна
- Воінскі крыж «За храбрасць» III ступені
посрэбраны з бантам
1912 Балканскія войны, 1915 Першая міравая вайна, 1915 (1917) Першая міравая вайна
- Воінскі крыж «За храбрасць» IV ступені
посрэбраны без банта
1912 Балканскія войны, 1915 Першая міравая вайна, 1915 (1917) Першая міравая вайна
У 1917 годзе ў Балгарыі адмовіліся ад напісання i перад галоснымі, як гэтае прынята ў стараславянскай мове. Новыя правілы знайшлі адлюстраванне і ў малюнку ўзнагароды. На зваротным боку крыжа традыцыйнае «Българія» было зменена на «България».
Рэспубліканскі ордэн «За храбрасць»[правіць | правіць зыходнік]
Палажэнне аб узнагародзе[правіць | правіць зыходнік]
Ст. 9. (1) Ордэнам «За храбрасць» узнагароджваюцца вайсковыя і цывільныя асобы за мужнасць і гераізм на карысць балгарскага грамадства і дзяржавы.
Апісанне
(2) Ордэн «За храбрасць» носіцца на блакітнай стужцы і мае тры ступені — першую, другую і трэцюю, і дзве катэгорыі — з мячамі (уручаецца вайскоўскім асобам) і без мячоў (уручаецца цывільным асобам), носіцца на грудзіне:
- першая ступень: залаты крыж, пакрыты белай эмаллю, на пярэднім боку ў сярэдзіне крыжа — залаты леў ў круглым медальёне, пакрытым чырвонай эмаллю, і надпіс па крузе: ЗА ХРАБРОСТ (балг.: За храбрасць), на зваротным боку крыжа медальён расфарбаваны колерамі балгарскага нацыянальнага сцяга і мае надпіс па колу: РЕПУБЛИКА БЪЛГАРИЯ (балг.: Республика Болгария. Рэспубліка Балгарыя);
- другая ступень: срэбны крыж, пакрыты чырвонай эмаллю, на пярэднім боку ў сярэдзіне крыжа — залаты леў ў круглым медальёне, які пакрыты чырвонай эмаллю, і надпіс па колу: ЗА ХРАБРОСТ, на зваротным боку крыжа медальён расфарбаваны колерамі балгарскага нацыянальнага сцяга і мае надпіс па колу: РЕПУБЛИКА БЪЛГАРИЯ;
- трэцяя ступень: бронзавы крыж, на пярэднім боку ў сярэдзіне крыжа — круглы медальён з львом і надпісам па колу: ЗА ХРАБРОСТ, на зваротным боку крыжа медальён мае схематычную выяву колераў балгарскага нацыянальнага сцяга, і надпіс па колу: РЕПУБЛИКА БЪЛГАРИЯ;
- першая, другая і трэцяя ступені ордэна маюць блакітную стужку, носяцца на грудзіне і маюць катэгорыю з мячамі.
(3) Ордэнам «За храбрасць» з мячамі ўзнагароджваюцца вайскоўцы:
- першай ступенню — вышэйшыя афіцэры — генералы і адміралы;
- другой ступенню — афіцэры;
- трэцяй степенню — сяржанты і жаўнеры.
Знакі ордэна[правіць | правіць зыходнік]
Орден «За храбрость» | ||
---|---|---|
I ступень | II ступень | III ступень |
Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]
Апазнавальны знак ВПС Балгарыі 1937—1940 гг. З 1937 па 1940 год выява знака ордэна «За храбрасць» IV-й ступені I-га класа выкарыстоўвалася ў якасці апазнавальнага знака ВПС Балгарыі, прыметна, па аналогіі з «Жалезным крыжам» — традыцыйнай эмблемай ВПС Нямеччыны.
Зноскі
- ↑ Денков, В. (2001) Български ордени и медали, София: Кибела.
- ↑ ЗАКОН ЗА ОРДЕНИТЕ И МЕДАЛИТЕ НА РЕПУБЛИКА БЪЛГАРИЯ
- ↑ Орден «За храбрость»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2015. Праверана 29 лістапада 2014. (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Денков, Ст. (2001) Български ордени и медали, Сафія: Кибела.
- Паўлаў. П. (2003) Български ордени и медали, ????: ????.
- Пётраў, T. (2000) Ордени и медали в България, Сафія: ????.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Закон за ордените і медалите на Република България, 21 мая 2004 года (.)