Ордэн «Мугунхва»
| Ордэн «Мугунхва» | |||
|---|---|---|---|
| 무궁화대훈장 | |||
|
|
|||
| Арыгінальная назва | 무궁화대훈장 | ||
| Краіна | |||
| Тып | ордэн[d] | ||
| Дата заснавання | 13 жніўня 1949 | ||
| Статус | Уручаецца | ||
| Малодшая | Ордэн «За заслугі ў стварэнні дзяржавы»[d] | ||
Вялікі Ордэн «Мугунхва» (кар. 무궁화대훈장, 無窮花大勳章) — вышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Карэя.
«Мугунхва» — гэта кветка гібіскуса (лат. Hibiscus), у перакладзе з карэйскай таксама азначае «вечна квітнеючая ружа» або «сухацвет», іншая назва — «кітайская ружа».
З’яўляецца дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Карэя, малюецца на атрыбутах дзяржаўнай улады.
Ордэнам узнагароджваюцца: Прэзідэнт Рэспублікі Карэя і яго жонка, кіраўнікі замежных дзяржаў і ўрадаў і іх сужэнцы. Пры гэтым вялікі ордэн «Мугунхва» для ўзнагароджання грамадзян Рэспублікі Карэя мае залаты колер, для замежных грамадзян — срэбраны.
Паводле статусу, вялікім ордэнам «Мугунхва» узнагароджваюцца асобы, якія ўнеслі «выбітны ўнёсак у справу ўмацавання і развіцця дзяржавы, забеспячэння міру і працвітання народаў».
Узнагарода заснавана 13 жніўня 1949 года. У 1967 і 1973 гадах у статут ордэна ўносіліся змены. З моманту яе заснавання было ўзнагароджана ўсяго 117 чалавек, галоўным чынам, прэзідэнты і прэм’ер-міністры замежных дзяржаў, у тым ліку, Францыі, Вялікабрытаніі, Бразіліі, Малайзіі, Мексікі, Філіпін, з якімі Рэспубліка Карэя мае асабліва цесныя, сяброўскія адносіны.
Інсігніі ордэна складаюцца са знака на ланцугу, знака на шырокай стужцы праз плячо, нагруднай зоркі. Да ордэнскіх інсігній таксама адносяцца сімвал ордэна — пятлічная разетка, выкананая ў выглядзе цэнтральнага элемента знака ордэна.